22.07.2019
Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролівыйшла ў 2009 годзе.
У рамках праекта «Беларускія ўікэнды» ў Гродне на вялікім экране ўпершыню пакажуць фільм «Хаціка» ў агучцы на беларускай мове. Сеансы ў кінатэатры «Космас» адбудуцца 26 ліпеня ў 17:00, а таксама 27 і 28 ліпеня ў 17.20. Агучка і пракат стужкі рэалізаваны кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы генеральнага партнёра праекта – кампаніі velcom | A1.
Знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі выйшла ў 2009 годзе і яшчэ раз нагадала свету аб кранальнай гісторыі сяброўства сабакі і чалавека. Фільм з’яўляецца рэмейкам японскай стужкі 1987 года і заснаваны на рэальных падзеях з жыцця сям’і прафесара Такійскага ўніверсітэта Хідэсабура Уэна, якому ў 1923 годзе мясцовы фермер падарыў шчанюка пароды акіта-іну. У галівудскай версіі фільма маленькага Хаціка знаходзіць професар Уілсан. Паміж жывёлай і чалавекам завязалася сяброўства – настолькі моцнае, што Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара на чыгуначную станцыю, калі той адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар не вярнуўся, але сабака ўсё адно прыходзіў сустракаць яго кожны дзень на працягу яшчэ дзевяці гадоў.
Беларускамоўная прэм’ера «Хаціка» адбылася ў Мінску ў Міжнародны дзень сабак 2 ліпеня. Зараз магчымасць убачыць карціну з’явілася і ў жыхароў Гродна.
Паказы стужак ад «Беларускіх уікэндаў» у гродзенскіх кінатэатрах праходзяць не ўпершыню: у сакавіку тут ужо ішло ў пракаце захапляльнае фэнтэзі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана, а ў чэрвені – легендарны блокбастар Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2» у 3D.
У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе на беларускую мову і агучцы разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таямніца Келз», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарная стужка «Вогненыя калясніцы», якая атрымала чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка каляднага кіно – фільмы «Моцны арэшак», «Гэта цудоўнае жыццё» і «Адзін дома».

Поделиться:
Оставить комментарий
Войти через соцсети