Старт дадзены

 

Старт дадзены

Экономика
02.04.2021
4300
У раёне пачалася вясенняя пасяўная. Энерганасычаныя трактары выйшлі ў поле, каб аддаць падрыхтаванай глебе ўрадлівае зерне.

IMG_3950.jpg

У ВКУП “Саўгас Смаргонскі” сеяць пачалі 30 сакавіка. Як адзначыў галоўны аграном Сяргей Шман, глеба ўжо гатова да сяўбы: тэмпература аптымальная, вільгаці хапае. Гэтай вясной у гаспадарцы запланавана пасеяць 1000 га зерневых і зернебабовых культур, 700 га кукурузы на зялёны корм, 70 га цукровых буракоў, 167 га аднагадовых траў.

Увосень у “Саўгасе Смаргонскім” было пасеяна 1100 га азімых зерневых. На жаль, не ўсе палеткі выйшлі з зімоўкі ў добрым стане. Загінула 100 га трыцікале і 200 га жыта. Гэтыя плошчы неабходна будзе перасеяць.

IMG_3965.jpg

Акрамя сяўбы ў гаспадарцы праходзяць і іншыя работы: уносяцца ўгнаенні, вядзецца падкормка азімых зерневых і рапсу.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.


Статьи по теме: