Рупліўцы залацістых ніў

 

Рупліўцы залацістых ніў

Экономика
16.08.2020
1928

Уборачная кампанія на Смаргоншчыне пераступіла экватар. Нагодай чарговага візіту на палеткі стала ўзнагароджванне хлебаробаў-тысячнікаў, а таксама пераможцаў першай дзесяцідзёнкі.

Разам з першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандрам Шымановічам, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталем Івашкам і кіраўніцтвам Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў мы наведаліся ў філіял “Жодзішкі” – гаспадарку, у якой на дадзены момант ужо “зафіксавана” 9 экіпажаў-тысячнікаў. Больш за тысячу тон намалацілі Уладзімір Вайнілка і Віктар Белячыц, Яўген Скробат і Максім Шаблінскі, Яўген Курэчка і Іван Чарняўскі, Аляксандр Савіцкі і Станіслаў Савіцкі, Аляксандр Рожка і Аляксандр Лукша, Іосіф Мізула і Віталь Посах, Раман Сульжыцкі і Аляксандр Сульжыцкі, Станіслаў Плоскі і Лявон Яцына, Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў. Трэба адзначыць, што экіпаж Аляксандра Яроўскага і Віктара Каралёва сталі абсалютнымі пераможцамі на жніве. У іх скарбонцы ўжо больш за 3000 тон. Гэта лепшы вынік у раёне. Камбайнеры філіяла “Жодзішкі” атрымалі падарункі і падзякі. Не застаўся без узнагароды і Аляксей Мялешка: вадзіцель-тысячнік з гэтай гаспадаркі таксама атрымаў узнагароду.

Экіпаж Яўгена Курэчкі і Івана Чарняўскага – самы малады на жніве. За першую тысячу намалочанага збожжа яны атрымалі падарункі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”. Яўген адзначыў, што ён жыве і працуе ў горадзе, але кожны год дапамагае гаспадарцы ўбіраць ураджай. Каля дзесяці гадоў таму ён упершыню прыйшоў працаваць на ўборачную ў якасці памочніка камбайнера да свайго бацькі. А вось ужо каторы год запар Яўген сам старшы камбайнер.

IMG_2343.JPG

IMG_2346.JPG

IMG_2350.JPG

IMG_2357.JPG

IMG_2366.JPG

IMG_2390.JPG

IMG_2402.JPG

IMG_2413.JPG

IMG_2421.JPG

IMG_2424.JPG

IMG_2426.JPG

IMG_2462.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.