«Сыпяць» зерне шчодрыя палеткі

 

«Сыпяць» зерне шчодрыя палеткі

Экономика
01.08.2020
2446

Некалькі гадоў запар хлебныя нівы не радавалі аграрыяў сваёй ураджайнасцю. То засушлівы чэрвень не напоіць каласы, то надзвычай вільготныя ліпень і жнівень перашкодзяць убраць ураджай з палеткаў. Сёлета надвор’е было больш “згаворлівым” на своечасовыя дажджы і цяпло. Ды і аграрыі пастараліся зрабіць усё, што было ў іх сілах, каб атрымаць нядрэнны ўраджай.

IMG_1104.jpg

49,1 ц/га – сярэдняя па раёне ўраджайнасць. Гэта лічба радуе вока. Цяпер галоўная задача – сабраць ураджай хутка і без страт. Па дадзеных на 29 ліпеня на Смаргоншчыне ўбрана больш за 3000 га, а гэта – каля 17% зерневых і зернебабовых. Усяго намалочана больш за 15 тысяч тон хлеба. Большасць гаспадарак завяршыла ўборку рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры па раёне – 34, 6 ц/га.

З мэтай павышэння адказнасці работнікаў  падчас жніва і папярэджання няшчасных выпадкаў райсяльгасупраўленне сумесна з органамі нагляду праводзіць месячнік па бяспецы працы ў арганізацыях АПК.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.