Расклад велікодных набажэнстваў у смаргонскіх парафіях

 

Расклад велікодных набажэнстваў у смаргонскіх парафіях

Афиша
04.04.2023
1667

IMG_0004.jpg


Парафія Святога Міхала Арханёла

6 красавіка - Вялікі Чацвер

19.00 – Імша Вячэры Пана. Пасля адарацыя пры Цямніцы Пана да 22.00.

7 красавіка - Вялікая Пятніца

8.00 – адарацыя пры Цямніцы Пана; 15.00 – Крыжовы Шлях; 19.00 – Літургія Мукі Пана. Пасля - Адарацыя пры Гробе Пана да 23.00.

8 красавіка - Вялікая Субота

З 8.00  і на працягу ўсяго дня - Адарацыя пры Гробе Пана. 21.00 – Велікодная Вігілія.

З  8 на 9 красавіка - начная Адарацыя з Уваскрослым Панам.

Благаслаўленне вялікоднай ежы з 9.00 да 18.00 каля касцёла (кожную гадзіну). А таксама ў вёсках: 10.00 – Укропенка, 10.15 – Калпея, 10.40 – Клідзеняты, 11.00 – Сукневічы, 11.15 – Шутавічы, 11.45 – Галяшонкі, 12.00 – Глінная, 12.20 – Вялікая Мыса.

 9 красавіка - Велікодная Нядзеля

6.00 - Рэзурэкцыя з працэсіяй па гарадскім парку. 10.00, 14.00 і 18.00 - Святыя Імшы.


У парафіі Святога Яна-Паўла ІІ

6 красавіка - Вялікі Чацвер

19:00 – Св. Імша Вячэры Гасподняй.

7 красавіка – Вялікая Пятніца

9.00 – на працягу ўсяго дня – Адарацыя пры Гробе Пана (з магчымасцю споведзі ў 9.00, 12.00, 15.00, 18.00). 18.15 – Крыжовы шлях. 19.00 – Адарацыя Святога Крыжа.

8 красавіка - Вялікая Субота

9.00 – на працягу ўсяго дня – Адарацыя пры Гробе Пана.

З 9.00 да  19.00 - благаслаўленне ежы на велікодны стол (кожную гадзіну).

21.00 – Святая Імша Вігілі Пасхальнай. Пасля – усяночная Адарацыя.

9 красавіка - Велікодная Нядзеля

6.00 – Рэзурэкцыя. 12.00, 15.00 і 18.00 – Святыя Імшы.