Добрыя вынікі дружных сем’яў - За здаровы лад жыцця - Спорт - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 12:10
    Главная » Статьи » Спорт » За здаровы лад жыцця

    Добрыя вынікі дружных сем’яў
    На абласным п’едэстале (злева) сям’я УШАКЕВІЧАЎ.Не так даўно мы пісалі пра раённыя спаборніцтвы "Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Сем’і, якія перамаглі ў гэтым этапе, атрымалі магчымасць прадстаўляць Смаргоншчыну на абласных спаборніцтвах. Аднак было прынята рашэнне правесці яшчэ адзін адбор, у выніку якога ў Гродна паехалі сем’і Ушакевічаў, Клачкевічаў, Капцюхоў і Кобецаў. І яны цалкам апраўдалі выбар свайго трэнера, намесніка дырэктара цэнтра фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы Івана Казака.
    Як і на раённых спаборніцтвах, удзельнікаў чакалі баскетбольныя кідкі, дартс і рухавыя эстафеты. У кожным з відаў праграмы падводзіліся прамежкавыя вынікі. Нашы каманды паказалі сябе ў іх даволі нядрэнна. Напрыклад, сям’я Кобецаў стала лепшай у дартсе і трэцяй у спартландыі. Такі ж вынік у малодшай узроставай групе ў сям’і Капцюхоў. Першае месца ў спартландыі заняла сям’я Клачкевічаў. А сям’я Ушакевічаў стала трэцяй у дартсе і трэцяй у спартландыі. А па выніках усіх трох відаў праграмы Віталь, Юлія і Глеб Ушакевічы сталі другімі. Аляксандр, Таццяна і Анастасія Капцюхі – таксама. Трэцяе месца ў Дзмітрыя, Тэрэзы і Аляксея Клачкевічаў, і чацвёртае – у Дзмітрыя, Марыі і Віялеты Кобецаў. Гэтыя індывідуальныя поспехі сем’яў дазволілі камандзе Смаргонскага раёна ўзняцца на самую высокую прыступку п’едэстала.
    Заўважу, што сям’я Клачкевічаў на абласных спаборніцтвах не навічок. Гонар раёна яна абараняла трэці раз. У мінулыя гады вынік таксама радаваў – другое і два трэція месцы. Сям’я Кобецаў таксама ўжо займала тут трэцяе месца. Сем’і Капцюхоў і Ушакевічаў паспрабавалі свае сілы на вобласці ўпершыню. Ды, напэўна, не апошні раз. Пакуль што іх дзеткі адносяцца да малодшай узроставай групы, але, спадзяёмся, па меры іх росту падрастуць і спартыўныя здольнасці.
    Віялета ВОЙТКА.

    Категория: За здаровы лад жыцця | Добавил: shliah (25.11.2011)
    Просмотров: 61 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz