«Прыйшоў, убачыў, перамог» - Ведай нашых - Спорт - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 12:09
    Главная » Статьи » Спорт » Ведай нашых

    «Прыйшоў, убачыў, перамог»
    Мацнейшыя шахматысты Смаргоні, прызёры першынства горада (злева направа) Пётр ГАЎРОШ (2-е месца), Юрый РУДЫ (1-е месца), Сяргей ПУЗЫНА (3-е месца).Такімі словамі старажытнарымскага палкаводца можна адзначыць бліскучую перамогу Юрыя Рудога на першынстве горада па шахматах. Ён набраў 15 з паловай ачкоў з 16 магчымых, саступіўшы гэтую палову Пятру Гаўрошу, і стаў у чацвёрты раз чэмпіёнам горада.
    Прыемна сказаць колькі слоў пра Юру. Ён 1990 года нараджэння, студэнт 4 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сціплы, старанны юнак. Выхаванец смаргонскай шахматнай школы. Кандыдат у майстры спорту. А любоў да шахмат прывілі яму ў сям’і. Бацька Уладзімір Аляксандравіч мае другі спартыўны разрад, пастаянны ўдзельнік усіх шахматных спаборніцтваў, у тым ліку і гэтага першынства. Маці Зоя Мікалаеўна таксама сур’ёзна захапляецца гульнёй і, дарэчы, тыдзень таму атрымала першы прыз у спаборніцтвах па шахматах сярод жанчын на раённай спартакіядзе.
    Сваёй перамогай Юрый Руды пацясніў на другое месца неаднаразовага чэмпіёна горада Пятра Гаўроша. Трэцім, як і летась, стаў Сяргей Пузына.
    Пацвердзілі нарматывы першаразраднікаў Антон Татарынаў, Валерый Аніська і Валерый Зінчанка.
    Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Лобан уручыў прызёрам граматы, медалі і грашовыя ўзнагароды. Дарэчы, ніхто з удзельнікаў першынства не застаўся без увагі і кожны атрымаў маральнае і матэрыяльнае заахвочванне.
    Наперадзе – навагоднія і калядныя турніры, спаборніцтвы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Дню жанчын 8 Сакавіка, а то і проста турніры выхаднога дня. Запрашаем усіх аматараў шахмат прыходзіць да нас у "Шахматны клуб” – тут прыемна і карысна правядзеце вы свой вольны час.
    Іван ШЧУРОЎСКІ, старшыня грамадскага  аб’яднання "Шахматны клуб”.
    Фота Зоі РУДОЙ.


    Категория: Ведай нашых | Добавил: shliah (23.12.2011)
    Просмотров: 93 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 1
    0  
    1 Jushra   (20.03.2012 04:35)
    Thanks for shranig. Always good to find a real expert.

    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz