Настрой на перамогу - Ведай нашых - Спорт - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 12:08
    Главная » Статьи » Спорт » Ведай нашых

    Настрой на перамогу
    За шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа дырэктар Смаргонскай СДЮШАР Валерый ЮРЧАНКА ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
    Прыемна павіншаваць нашага земляка Валерыя Юрчанку і яшчэ з адной чарговай высокай узнагародай. На гэты раз – спецыяльны прыз "Журналісцкая спартыўная сімпатыя”, які ўпершыню ўручаўся ў нашай вобласці.
    Напачатку снежня ўсе рэдакцыі Гродзеншчыны даслалі ў аддзел ідэалогіі аблвыканкама прозвішчы тых спартсменаў, якіх яны палічылі найбольш вартымі гэтага прыза. Вельмі ганарова для нас, што менавіта выбар "Светлага шляху” супаў з меркаваннем камісіі, і гэты вядомы не толькі ў нашым горадзе чалавек аказаўся ў ліку пяці ўзнагароджаных (сярод якіх яшчэ адзін трэнер і трое тытулаваных спартсменаў). Допісы Валерыя Антонавіча пасля рознага кшталту спаборніцтваў неаднаразова публікаваліся на старонках газеты. А калі важныя спартыўныя мерапрыемствы праходзяць у нашым горадзе, то карэспандэнты "Светлага шляху” – заўсёды жаданыя госці на іх.
    Акрамя таго, што ўжо шмат гадоў Валерый Юрчанка ўзначальвае нашу спартыўную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву, ён з’яўляецца і трэнерам зборнай Беларусі дзяўчат да 16 гадоў па баскетболу. Дзякуючы яму, у Беларусі загаварылі пра смаргонскую школу баскетбола, яго выхаванкі часта не пакідаюць саперніцам шанцаў на спаборніцтвах самага высокага класа. І вельмі ў многім гэта заслуга трэнера, які здольны ўсяліць у іх дух перамогі і падтрымаць належны настрой.
    Віялета ВОЙТКА.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

    Категория: Ведай нашых | Добавил: shliah (06.01.2012)
    Просмотров: 99 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz