 Здаецца, як ніякаму іншаму віду
спорту, баскетболу ў нашым раёне ўдзяляецца вялікая ўвага. І юныя
баскетбалісты дзякуюць за гэты клопат сваімі перамогамі. Колькі разоў
наша газета пісала пра шматлікія прызы, заваяваныя на абласных,
рэспубліканскіх і міжнародных турнірах. А напрыканцы года, як заўсёды, падводзяцца вынікі ўнутрыраённых спаборніцтваў школьнай баскетбольнай лігі. Ва ўрачыстай абстаноўцы аб’яўляюцца каманды, якія паказалі сябе сёлета мацнейшымі за іншыя, гучаць імёны самых лепшых смаргонскіх ігракоў. Каторы год запар не аддае пальму першынства школа №7. І каманда дзяўчат, і каманда хлопчыкаў гэтай навучальнай установы занялі першае месца па выніках школьнай баскетбольнай лігі 2011 года. Не нашмат адсталі і каманды першай школы. У іх другія месцы. А вось на трэцім сярод каманд юнакоў сёлета апынулася гімназія, а сярод каманд дзяўчат – школа №5. Медалі і памятныя прызы атрымалі лепшыя ігракі нашага горада. Гэта Вадзім Шабалін, Уладзіслаў Гаўрош, Аляксандр Шынкевіч, Дзіяна Талочка, Кацярына Мамчыц, Таццяна Шасцілоўская.
Віялета ВОЙТКА. Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.
|