Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 12:02 |
|
Цуды з нашых агародаў
У вёску Сукневічы на свой падворак
нас запрасіла Ганна Шульжыцкая, маўляў, надта ж прыгожыя кавуны ў яе
выраслі. Прыехалі мы туды – і сапраўды здзівіліся: на градцы ляжалі з
дзясятак паласатых ягад: і маленькія, і крыху большыя, і зусім вялікія.
Насенне Ганна Яфімаўна прывезла са сваёй Радзімы, з Украіны. І прыжыліся
госці ў беларускай зямельцы, багаты далі плён. Пакуль мы здзіўляліся і з
усіх бакоў фатаграфавалі гэтых прыгажуноў, Ганна Яфімаўна паказала нам
іншыя свае агародныя дзівы. Аказваецца, паспяхова яна вырошчвае і дыні.
Толькі вось адна бяда: убіліся ў дыні пацукі, псуюць плады. А цэлую гра ду займаюць расліны, на першы погляд, падобныя на кукурузу. Але гэта аказалася сорга. З яго Ганна Яфімаўна робіць венікі (такія ж, якія ёсць у кожнай хаце і прадаюцца ў магазінах). Спецыяльнай расчоскай вычэсваецца са сцяблін насенне, і пасля высушаныя расліны звязваюцца ў акуратныя венікі. Трошкі наводдаль распусціла свае калючкі растаропша – лекавая расліна, вельмі карысная для печані. Колькі гэтай растаропшы Ганна Яфімаўна параздавала знаёмым! Усе не стамляюцца дзякаваць ёй за гэта. Буйны і прыгожы вырас сёлета сланечнік. Як і кожны год парадавалі памідоры і перац, якія таксама растуць у адкрытым грунце без усялякіх парнікоў. Каля хаты прыжыліся яшчэ адныя ўкраінскія "эмігранты” – грэцкі арэх і абрыкос. Сакрэт Ганны Яфімаўны вельмі просты: кожная расліна – жывы арганізм. З ёй трэба размаўляць, даглядаць. Яна адчувае такую павагу да сябе і абавязкова аддзячыць добрым ураджаем. А яшчэ адно дзіва прынесла ў рэдакцыю гаспадыня са Смаргоні Алена Клуйша. Гэта баклажан незвычайнай грушападобнай формы. Дый памеры ў яго ўнушальныя. Алена Вікенцьеўна кажа, што былі яшчэ большыя на агародзе, але іх, на жаль, не паспелі сфатаграфаваць. Усе шэсць кусцікаў баклажанаў здзівілі гаспадыню сімпатычнымі фіялетавымі пладамі. Такога ўраджаю яна сапраўды не чакала, думаючы, што баклажан - расліна выключна паўднёвая. Але яшчэ раз даказала і сабе, і іншым, што калі прыкласці пэўныя намаганні, то і паўднёвыя госці вельмі парадуюць беларускіх агароднікаў.
Віялета ВОЙТКА. Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.
|
| Категория: Усе колеры вёскі | Добавил: shliah (09.09.2011)
|
| Просмотров: 106
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|