Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:58 |
|
В категории материалов: 11 Показано материалов: 1-10 |
Страницы: 1 2 » |
Сортировать по: Дате↓
Першы хлеб з палеткаў раёна ўжо даўно ўбраны, і цяпер аграрыі ва ўсю моц працуюць на ўборцы другога хлеба – бульбы. Сёлета яна была пасаджана ў чатырох гаспадарках раёна на агульнай плошчы 180 га.
|
У пачатку верасня аграрыі раёна выйшлі на ўборку кукурузы. "Каралева палёў” у гэтым годзе ўрадзіла добра. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 340 ц/га. У мінулым годзе гэты паказчык быў значна ніжэйшым.Сёлета па раёне неабходна ўбраць 4268 га кукурузы. Па даным на 21 верасня гаспадаркі выканалі план на 43%. У лідарах на ўборцы – саўгас "Смаргонскі”, дзе ўбрана 62% ад задання. На другім месцы – філіял "Жодзішкі”, дзе таксама ўбрана больш за палову ўраджаю. |
У гаспадарках раёна прыступілі да ўборкі цукровых буракоў. Першым на стартавую прамую выйшаў СВК "Ракаўцы”. У аўторак, 30 жніўня, тут быў вырваны першы караняплод. Мы наведаліся ў гаспадарку на наступны дзень пасля таго, як уборка цукровых буракоў была распачата. |
У раёне ў разгары жніво на прысядзібных участках. З 426 га засеяных плошчаў на сёння ўбралі амаль 200. Саўгас "Смаргонскі” сёлета першым пачаў дапамагаць людзям убраць іх ураджай. |
На мінулым тыдні падведзены вынікі першай дзесяцідзёнкі на ўборцы збожжавых і зернебабовых. На цвёрдай другой пазіцыі па ўсіх намінацыях спаборніцтва працаўнікі саўгаса "Смаргонскі”. Павіншаваць перадавікоў з выдатнымі вынікамі накіраваліся ў гаспадарку старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка, намеснік дырэктара саўгаса і адначасова старшыня прафкама Ядвіга Юралевіч і старшыня СВК "Солы” Вольга Лук’яненка. Вядома ж, не з пустымі рукамі, а з падарункамі ды яшчэ і артыстаў-спевакоў з раённага Дома культуры з сабой захапілі. Песнямі радавалі працаўнікоў Ірына Казак, Алена Кабак і Юрый Вутовіч. І ў полі спявалі, і на лясной дарозе, дзе "перахапілі” МАЗ вадзіцеля Алега Палонскага. І на сушылках пад грукат механізмаў. |
Каля ўведзенай нядаўна ў строй новай сушылкі, што працуе на газе, ляжыць высокая "гурба” ячменю. Алег Кавалеўскі і Аляксандр Гардзей кажуць, што доўга ён тут не залежваецца, зараз жа адпраўляецца на дасушванне. Яны строга адсочваюць з дапамогай спецыяльнага прыбора вільготнасць збожжа да сушкі і пасля. Абодва на КЗСВ-30 працуюць толькі падчас жніва, такім вось чынам праводзяць свой водпуск. Алег пастаянна працуе ў Вішнеўскім лясніцтве, а Аляксандр выкладае фізіку ў Сыраваткінскай сярэдняй школе. Пакрыху цягне дымком ад размешчанай побач старой "польскай” сушылкі, якая працуе на дровах, але дзеля таго, каб захаваць сабраны ўраджай без яе ніяк не абысціся. На гэтым "гарачым” аб’екце працавалі падчас нашага прыезду таксама часовыя работнікі: заўгас Сыраваткінскай школы Валянцін Аўгуль і работнік ЖКГ Іван Саўко. |
Ёсць яно – прыцягненне зямлі. Не тое, якое па-навуковаму называюць гравітацыяй, а тое, што шчыміць і трапечацца дзесьці каля сэрца, калі вочы ўзіраюцца ў бясконцыя абшары спелай збажыны. Калісьці на гэтых палетках шчыравалі побач на сваіх "Донах” Уладзімір Шастак і Вячаслаў Кароль. А цяпер Уладзімір Васільевіч – дырэктар філіяла "Жодзішкі”, а Вячаслаў Уладзіміравіч разам з сынам Віталем вядзе новы КЗР-12 вывераным курсам на ўраджай. Нейкі час камбайнер працаваў у лясгасе, яго сын вучыўся на гісторыка ва ўніверсітэце. Але покліч зямлі, прыцягненне палёў вярнулі назад на малую радзіму. Віталь вучыцца завочна ў Гродзенскім універсітэце на факультэце "Інавацыйныя тэхналогіі машынабудавання” і лічыць, што гэта спецыяльнасць яму больш спатрэбіцца тут, на роднай зямлі. А Вячаслаў Кароль з гонарам абнімае сына, з якім разам гэтай гарачай парой працуюць адным экіпажам. |
Кожны раз, падчас малітвы "Ойча наш” мы просім у Бога самага галоўнага: адвядзення ад спакусы, адпушчэння грахоў і хлеба нашага надзённага. Так, менавіта хлеба, а не чаго-небудзь іншага. Жыццё немагчыма без хлеба, а хлеб немагчымы без малітвы. Менавіта таму спакон вякоў сапраўдныя хрысціяне перш чым распачаць уборку ўраджаю, маліліся і благаслаўлялі даспяваючыя палеткі. Без гэтага ўрачыста-прыгожага і трапяткога рытуалу не абыходзяцца і цяпер. І таму кожны раз на зажынкі для малітвы і благаславення запрашаюцца святары. Так было і сёлета. Айцец Павел благаслаўляе камбайнераў перад пачаткам жніва. Масаваму жніву ў нашым раёне дадзены старт. У аўторак працаўнікі гаспадарак, кіраўніцтва раёна і проста госці сабраліся на свяце, якое традыцыйна лічыцца кропкай адліку ўборачнай кампаніі – зажынках. Яны прайшлі ў СВК "Солы”.
|
Сельскагаспадарчая тэхніка дачакалася сваёй пары. Доўгі час на мехстанах ішлі рамонтна-аднаўленчыя работы. Слесары і механізатары стараліся падрыхтаваць тэхніку так, каб падчас жніва не прыйшлося адхіляцца на ліквідацыю няспраўнасцей. Ці аддзячаць машыны за догляд і клопат, пакажуць бліжэйшыя тыдзень-другі. Па словах начальніка аддзела раслінаводства і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерыя Рака, тэхніка падрыхтавана да ўборкі. Былі некаторыя праблемы з набыццём запчастак, але паступова ўсё паспяхова вырашылася.
|
Калі глядзіш на палеткі, па якіх толькі што прайшоўся льнокамбайн, здаецца, што на іх разаслалі саматканыя ручнікі. Так прыгожа пераліваецца рознакаляровымі фарбамі толькі што рассцелены лён. Апрацоўка льну – справа прыгожая, але вельмі працаёмкая. Гэта сельскагаспадарчая культура патрабуе да сябе пільнай увагі і клапатлівых адносінаў. Лён, перш чым трапіць да чалавека ў выглядзе тканіны або алею, павінен прайсці вельмі доўгі і складаны шлях вырошчвання, уборкі і перапрацоўкі. |
|
|