Па працы - пашана і гонар - Свята - Сельскае жыццё і экалогія - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:58
    Главная » Статьи » Сельскае жыццё і экалогія » Свята

    Па працы - пашана і гонар
    Старшыня райвыканкама Мечыслаў ГОЙ уручае грамату ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання механізатару філіяла У суботу ў актавай зале раённага Дома культуры віншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Працаўнікі сяла прымалі ўзнагароды і падарункі ў сувязі са сваім прафесіянальным святам. Вельмі шмат імён прагучала  ў гэты дзень. Прысутныя ў глядзельнай зале толькі і паспявалі выходзіць па свае ўзнагароды. А некаторым прыйшлося нават па некалькі разоў паднімацца на сцэну.
    Галоўны аграном СВК «Солы» Андрэй ЯРОЎСКІ, старшыня гаспадаркі Вольга ЛУК’ЯНЕНКА і намеснік старшыні Вікторыя КЛЯМЯТА з пераходнымі прызамі.Свята адкрыў заслужаны аматарскі калектыў "Мішутка” і выканаў цудоўны танец. Дзеці ў прыгожых яркіх касцюмах не маглі не пакарыць публіку. Асабліва кідаліся ў вочы маленькія мітуслівыя пчолкі, якія "раіліся” на сцэне. Вельмі ўдала вобразы працавітых пчолак прыйшліся да галоўнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі.
    Каб павіншаваць прысутных і выказаць словы ўдзячнасці, да мікрафона падышоў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой:
    – Сёння мы ў чарговы раз адзначаем свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якому ў нашай краіне нададзены статус дзяржаўнага. Поспех на палях і фермах заўсёды даецца нялёгка, ён патрабуе не толькі матэрыяльных затратаў, але і пастаяннага ўкладу часцінкі душы чалавека, яго працавітасці і мудрасці. Цяжка пераацаніць ролю сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў жыццядзейнасці нашай краіны і забеспячэнні насельніцтва высакаякаснымі прадуктамі харчавання. Пладамі працы сяльчан карыстаецца кожны, з’яўляецца ён жыхаром мегаполіса або невялікага правінцыйнага гарадка. Але не ўсе задумваюцца, якой нялёгкай працай дабываюцца тыя багацці, якія кожны дзень мы бачым на сваім стале.
    Старшыня райвыканкама выказаў шчырую ўдзячнасць працаўнікам вёскі і яшчэ раз павіншаваў усіх са святам. Затым да мікрафона запрасілі першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Шлавенца. Ён падвёў вынік чарговага сельскагаспадарчага года і таксама павіншаваў прысутных:
    - Хачу адзначыць, што такога складанага сельскагаспадарчага года даўно не было. Ужо з вясны пачаліся праблемы – прыйшлося перасяваць збожжавыя і рапс, наступнае выпрабаванне – вясенняя засуха, якая таксама паўплывала на ўраджай. У сукупнасці гэтыя фактары не дазволілі атрымаць жадаемы вал зерня. Але, дзякуючы вашай высокай арганізаванасці, асноўныя прагнозныя паказчыкі ўдалося выканаць. Найбольшая ўраджайнасць культур атрымана ў дзвюх гаспадарках – СВК "Солы” і ААТ "Смаргоньлён”. Найбольшую прыбаўку валавога збожжа ў параўнанні з мінулым годам забяспечылі саўгас "Смаргонскі” і СВК "Солы”, – адзначыў у сваім выступленні Іван Шлавенец.
    Сярод лепшых работнікаў ААТ Далей пачалося ўзнагароджанне лепшых работнікаў сельскагаспадарчага сектара. У першую чаргу былі ўручаны Ганаровыя граматы прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, а таксама Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама. Пасля невялікай музычнай паўзы свае ўзнагароды ўручыла ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання. Тут адзначаліся лепшыя работнікі галіны жывёлагадоўлі: спецыялісты, аператары машыннага даення, аператары па вырошчванні жывёлы, слесары па абслугоўванні абсталявання, а таксама трактарысты, вадзіцелі і лепшыя Прадстаўнікі СВК ў галіне раслінаводства. Нямала ўзнагарод знайшло сваіх уладальнікаў і ў намінацыі "Лепшы па прафесіі”. Не забыліся на свяце і пра тыя арганізацыі, якія хоць і не з’яўляюцца сельскагаспадарчымі, але актыўна дапамагалі ва ўборцы ўраджаю.
    На Смаргоншчыне ёсць такая традыцыя – кожны год на дзень работнікаў сельскай гаспадаркі ўручаць пераходныя прызы імя Пятра Міхайлавіча Карнея і Міхаіла Мінавіча Крутаўцова – былых старшыняў гаспадарак, якія ў свой час дасягнулі высокіх паказчыкаў у галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі. Сёлета абодва прызы дасталіся СВК "Солы”. Вялікія хрустальныя вазы будуць захоўвацца ў гаспадарцы да наступнага года.
    У нашым горадзе лепшых аграрыяў ушаноўвалі ў суботу, а напярэдадні ў Карэлічах прайшла абласная ўрачыстасць, на якой прадстаўнікі Смаргоншчыны таксама атрымалі ўзнагароды. Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання  ўзнагароджана намеснік старшыні СВК "Солы” Вікторыя Клямята, а ўпраўляючы аддзяленнем філіяла "Жодзішкі” Генадзь Харко атрымаў Ганаровую грамату аблвыканкама. Яшчэ шэсць прадстаўнікоў нашага раёна атрымалі ўзнагароды як лепшыя па прафесіі. Гэта машыніст збожжасушыльнага комплексу з СВК "Солы” Віктар Барбашоў, галоўны заатэхнік філіяла "Жодзішкі” Генадзь Шалкоўскі, аператар па адкорме маладняку БРЖ з СВК "Саўбел” Вольга Бурканос, аператар машыннага даення філіяла "Жодзішкі” Алена Яновіч, галоўны ветурач саўгаса "Лылойці” Уладзімір Брылёў, аператар Смаргонскай птушкафабрыкі Яніна Герасім. Прыемна, што наш раён на абласной урачыстасці атрымаў столькі ўзнагарод. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае тое, што нашы аграрыі заслужылі самыя шчырыя і цёплыя словы.
    Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

    Категория: Свята | Добавил: shliah (25.11.2011)
    Просмотров: 74 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz