Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:57 |
|
Да новых сустрэч, Станчыненты!
Колькі вёсачак такіх, што з карт знікаюць!
Іх знішчаюць нашы дзеянні і час.
Толькі ў снах яны нанова ажываюць,
Ды, як маці ціха моляцца за нас…
Вёска Станчыненты Лылойцінскага сельскага Савета
невялічкая, малавядомая. Тут засталіся апошнім часам адны пенсіянеры,
таму мерапрыемства, наладжанае культработнікамі і самадзейнымі артыстамі
Лылойцінскага цэнтральнага Дома культуры, стала для іх сапраўды важнай і
прыемнай падзеяй. Яшчэ здалёк пачулі вяскоўцы звон шастуноў, якія
ганарова несла на сваёй шыі святочна прыбраная кабылка. На спецыяльна
падрыхтаванай пляцоўцы сабраліся ўсе жыхары Станчынентаў, каб паглядзець
і паслухаць выступленні ўдзельнікаў канцэрта.
Вядучая свята, настаўніца матэматыкі Сыраваткінскай
школы Галіна Свірская, расказала пра гісторыю вёскі. З добрымі словамі
выступіла старшыня Лылойцінскага сельскага Савета Святлана Кучарава.
Затым з канцэртнымі нумарамі выступілі ўдзельнікі мастацкай
самадзейнасці Лылойцінскага Дома культуры, якія радавалі гледачоў
лірычнымі спевамі. Гарачымі апладысментамі сустракалі прысутныя
выступленне фальклорнага гурта "Спадарыня”. З музычнымі падарункамі
перад вяскоўцамі выступілі Марына Капач, Валянціна Дамуць, Яўгенія Кот,
Алена Дамуць, Зофія Плоская, Яніна Грынцэвіч. А на белым абрусе стала
апетытна цешылі вока розныя стравы, прыгатаваныя клапатлівымі рукамі
вясковых гаспадынь.
Вельмі не хацелася пакідаць гэту вёсачку і яе
добразычлівых жыхароў, таму дамовіліся сустрэцца яшчэ праз год. Магчыма,
яна і не знікне, як многія ёй падобныя, з карты раёна.
Алена СУЛЬЖЫЦКАЯ. |
| Категория: Свята | Добавил: shliah (19.08.2011)
|
| Просмотров: 98
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|