Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:53 |
|
Гарбузы для Папялушкі
Вось такія казачна вялікія гарбузы
выраслі сёлета на агародзе ў Канстанціна Юхневіча. Чаму казачна? Бо як у
той гісторыі з рэпкай: вырасла такая вялікая, што не выцягнуць! А ў
дадзеным выпадку: такія вялікія, што не пацягнуць. І калі аднаго на
карэту для Папялушкі малавата, то з трох, пастараўшыся, можна і
змайстраваць. Купіўшы насенне, Канстанцін Іванавіч ніяк не мог меркаваць, што гарбузы будуць такімі вялікімі, таму і пасеяў не каля хаты, а на дадатковым агародзе, што воддаль ад дома. Відаць і глеба, і надвор’е даспадобы аказаліся гэтай культуры, таму і павырасталі плады надзвычай вялікімі. Да таго ж яшчэ і вогненна-яркімі – здалёку прыцягваць погляд прахожых і праязджаючых па вуліцы Асланава. Між іншым, стравы з гарбуза вельмі карысныя для здароўя, асабліва суп-пюрэ. У асобных краінах Еўропы ў гарбузовы суп дадаюць апельсінавы сок і засмажаныя на алеі лушчаныя семачкі. У нашай краіне традыцыйна рыхтуюць гарбузовую кашу, хто з пшонкай, хто з аўсянкай. Сям’і Юхневічаў гарбузоў і семак надоўга хопіць.
Фота Алы СТРАШЫНСКАЙ.
|
| Категория: Дары прыроды | Добавил: shliah (19.08.2011)
|
| Просмотров: 113
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|