Буйная ферма з невялікім штатам - Будаўніцтва на сяле - Сельскае жыццё і экалогія - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:52
    Главная » Статьи » Сельскае жыццё і экалогія » Будаўніцтва на сяле

    Буйная ферма з невялікім штатам
    Апошнім часам у раёне было пабудавана некалькі сучасных малочнатаварных фермаў. Дзякуючы новаму тэхналагічнаму абсталяванню пагалоўе абслугоўвае невялікая колькасць работнікаў. Пры гэтым павялічылася прадукцыйнасць працы і зменшыўся сабекошт прадукцыі. Таму на такіх фермах у жывёлаводаў немалая зарплата.
    Напрыканцы мінулага года пачалося будаўніцтва малочнатаварнай фермы  каля вёскі Сасноўка філіяла "Жодзішкі” камбіната хлебапрадуктаў. Яна разлічана амаль на 800 галоў дойнага статка. Поўнасцю ўжо зманціраваны два кароўнікі, даільна-малочны блок. Засталося толькі ўстанавіць тэхналагічнае абсталяванне. Тут, як і на іншых нядаўна пабудаваных фермах, прадугледжана даільная ўстаноўка "Ёлачка”. Амаль што поўнасцю зманціраваны будынак для сухастойных кароў. Цяпер выконваюцца падлогавыя бетонныя работы і сценавая кладка. Пабудаваны помпавая станцыя і воданапорная вежа, пракладзена сетка трубаправода. Добраўпарадкоўваюцца дарогі і тэрыторыя фермы. Будаўнікі заклалі падмурак пад будынак для ўтрымання маладняку. Выконваюцца работы на галерэі, якая злучыць два вытворчыя памяшканні. Будуць зроблены сянажныя траншэі.
    Першую чаргу фермы плануецца здаць у эксплуатацыю сёлета ў кастрычніку. А гэта два кароўнікі, будынак для сухастойных кароў, даільна-малочны блок, помпавая станцыя, воданапорная вежа, падстанцыя. Будынак для ўтрымання маладняку будаўнікі намераны скончыць да канца гэтага года.
    Генпадрадчык – будаўніча-мантажны трэст №41. Пачыналі работы на гэтым аб’екце каля 20 чалавек. Цяпер тут працуюць больш за 50 будаўнікоў з улікам сумежнікаў, субпадрадчыкаў. Некаторыя работы выконваюцца гаспадарчым спосабам.
    Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

    Категория: Будаўніцтва на сяле | Добавил: shliah (24.08.2011)
    Просмотров: 100 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz