Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:52 |
|
Гандаль не па стандарту
Гандлёвае прадпрыемства "Спадчына”
гучна заявіла аб сабе яшчэ некалькі гадоў таму. І перш за ўсё дзякуючы
ўменню працаваць з пакупнікамі. Акцыі, распродажы тавараў не толькі
прыцягваюць наведвальнікаў у магазіны гэтага гандлёвага прадпрыемства,
але і павялічваюць тавараабарот, садзейнічаюць паспяховаму выкананню
даведзеных паказчыкаў. Не выпадкова па выніках работы за 2010 год
"Спадчына” была прызнана лепшым гандлёвым прадпрыемствам Смаргоні і
ўзнагароджана галіновым міністэрствам статуэткай "Бронзавы Меркурый”. Мінулы год выдаўся няпростым у фінансава-эканамічным плане, таму пасля яго заканчэння пацікавіўся ў дырэктара гандлёвага прадпрыемства "Спадчына” Вольгі Матвеенкі, ці ўдалося калектыву ўтрымацца на дасягнутай вышыні. - Летась спрацавалі добра. Рэнтабельнасць продажу склала 2,1 працэнта. У 2010 годзе гэты паказчык быў напалову ніжэйшы. Атрымана даволі значная сума чыстага прыбытку, хаця мы займаліся будаўніцтвам, рамонтамі магазінаў. На гэтыя мэты была затрачана пэўная сума ўласных абаротных сродкаў. У 2011 годзе сярэдні заробак у "Спадчыне” павялічыўся на 36 працэнтаў і склаў 1 мільён 400 тысяч рублёў.
Пачатак гэтага года таксама задавальняе дырэктара - тавараабарот складваецца нядрэнна. У мінулым лістападзе пасля вымушанага кароткага перапынку ў магазінах "Спадчыны” зноў пачалі праводзіць акцыі і распродажы. На тавары ўстанаўлівалі мінімальную гандлёвую надбаўку. Ад продажу прадукцыі па зніжаных цэнах было атрымана 5 мільярдаў 900 мільёнаў рублёў выручкі. Гэта работа праводзіцца і сёлета. Кожны выхадны прадаўцы "Спадчыны” выязджаюць на мясцовы калгасны рынак. Там харчовая прадукцыя раскупляецца вельмі добра. Хоць час быў няпросты, але гандлёвае прадпрыемства не страціла сваіх пастаўшчыкоў, бо правільна, рацыянальна выкарыстоўвала фінансавыя сродкі, своечасова разлічвалася за прывозімую прадукцыю. Некаторыя пастаўшчыкі не абмяжоўваюцца дзелавымі тэлефоннымі размовамі, прыязджаюць у Смаргонь, каб больш даведацца пра "Спадчыну”, пазнаёміцца з адміністрацыяй гэтага гандлёвага прадпрыемства, абмеркаваць рабочыя пытанні.
У чым жа сакрэт паспяховасці "Спадчыны”? Дырэктар Вольга Матвеенка лічыць, што ў калектыве. Людзі, якія тут працуюць, народжаныя пад зоркай Меркурыя – Бога гандлю. Усе хварэюць за вынік агульнай справы. Цякучкі кадраў амаль няма. Толькі калі хто з работніц пойдзе ў дэкрэтны водпуск. Вольга Міхайлаўна сама бывае ў магазінах, гутарыць з прадаўцамі, падказвае ім, што і як лепш зрабіць. На планёрках пастаянна настройвае падначаленых на творчы падыход да справы. Вольга Матвеенка - не толькі адміністратар, але і асноўны генератар ідэй. Па-іншаму нельга, лічыць яна. Кожны работнік працуе на канкрэтным участку, а дырэктар вырашае агульныя пытанні. Яму лепш бачна, што падправіць, што памяняць. Прапановы Вольгі Міхайлаўны абмяркоўваюцца ў калектыве і, як правіла, знаходзяць падтрымку. А гэта садзейнічае добраму плёну ў рабоце.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.
|
| Категория: Сфера абслугоўвання | Добавил: shliah (10.02.2012)
|
| Просмотров: 66
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|