Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:51 |
|
Агню - трывалую заслону
Сёлета ў Гродзенскай вобласці было
зарэгістравана больш пажараў, чым за аналагічны перыяд летась. Гэта
вымусіла аблвыканкам прыняць рашэнне аб правядзенні з 30 студзеня па 29
лютага месячніка па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх. Для
паляпшэння сітуацыі зацікаўленыя ўстановы і службы павінны выканаць
дадатковую прафілактычную работу з жыхарамі рэгіёна. У нашым раёне нядаўна адбылася нарада, на якой былі разгледжаны пытанні далейшых дзеянняў па прадухіленні павелічэння пажараў у населеных пунктах. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Шыхалёў прапанаваў арганізаваць і правесці на працягу гэтага месяца дэталёвае абследаванне жыллёвага фонду, асаблівую ўвагу звярнуць на тое, як эксплуатуюцца ў дамах сістэмы ацяплення, электраабсталявання, на адсутнасць альбо няспраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Максім Іванавіч адзначыў, што некаторыя домаўладальнікі не рэагуюць на заўвагі, якія робяць ім інспектары пажарнай службы. Таму да такіх людзей прыйдзецца прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Гэтага патрабуюць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і абласное галіновае ўпраўленне. Прадугледжаны заканадаўствам штраф складае ад 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў) і вышэй. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Шыш узгадаў пра спецыяльны раённы фонд, у якім акумулююцца грошы на выпадак ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Як правіла, гэты фонд не выкарыстоўваецца цалкам. Летась з яго было ўзята на неабходныя мэты толькі 50 працэнтаў фінансавых сродкаў. Дык чаму астатнюю частку грошай таксама нельга выкарыстаць на добрую справу? Напрыклад, адрамантаваць печы маламаёмным людзям альбо ўстанавіць аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі. Па ўзнятым пытанні начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Шыхалёў патлумачыў наступнае. Штогод гэта служба плануе супрацьпажарныя мерапрыемствы. У тым ліку пазначаюцца неабходныя сумы на рамонт печаў, праводкі, устаноўку аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Але справа ў тым, што расходаванне сродкаў са спецыяльнага фонду прытрымліваецца на выпадак сур’ёзнага надзвычайнага здарэння. Напрыклад, моцнай буры ў раёне, пасля якой можа быць многа пашкоджанняў. Старшыня аднаго з сельвыканкамаў выказаў думку, што няма належнага эфекту ад вялікай камісіі, якая ездзіць па вёсках і правярае супрацьпажарную бяспеку. Лепш было б, каб гэтай справай ушчыльную займаліся работнік сельсавета, участковы інспектар міліцыі і супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях. У выпадку неабходнасці да іх можна далучыць прадстаўніка энерганагляду альбо міжрайгазу. Ці іншага спецыяліста. І канкрэтна вызначыць, хто за што адказвае. Тады будзе нядрэнны вынік. Напрыканцы нарады намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко падкрэсліў, што ўсе зацікаўленыя службы на працягу месяца павінны добра папрацаваць кожная па сваім напрамку, аглядзець супрацьпажарны стан дамоў, у якіх жывуць інваліды, пенсіянеры, мнагадзетныя сем’і, а таксама людзі з так званай групы рызыкі - п’яніцы і іншыя асацыяльныя асобы. Па выніках праверкі будуць прыняты канкрэтныя меры.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
|
| Категория: Прыміце меры | Добавил: shliah (10.02.2012)
|
| Просмотров: 61
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|