Захаваць гістарычную спадчыну - На кантроле - Сацыяльна-эканамічныя праблемы - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:48
    Главная » Статьи » Сацыяльна-эканамічныя праблемы » На кантроле

    Захаваць гістарычную спадчыну
    Чарговае пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны было прысвечана падвядзенню вынікаў мінулага года і зацверджэнню плана работы на 2012 год.
    Са справаздачай выступіла метадыст метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Касцюшэўская. Яна адзначыла, што пастаянна ў полі зроку ўсіх зацікаўленых і адказных службаў аб’екты і помнікі, занесеныя ў спіс каштоўнасцей рэспубліканскага і мясцовага маштабу. На працягу мінулага года праводзілася мэтанакіраваная работа па заключэнні пагадненняў з усімі ўласнікамі культавых будынкаў і тэрыторый, на якіх размешчаны аб’екты архітэктуры і археалогіі. Навуковыя пашпарты і ўліковыя карткі заведзены на ўсе помнікі старажытнасці. Узнікаюць часам пытанні з вызначэннем ахоўваемых зон і стварэннем адпаведных праектаў. Тым не менш, працэдуры выконваюцца і дакументы афармляюцца належным чынам. Шмат зроблена музеем і іншымі ўстановамі культуры для папулярызацыі гістарычных помнікаў і наогул гісторыі роднага краю.
    Работа каардынацыйнага савета прызнана здавальняючай. На год бягучы першачарговымі задачамі вызначаны вывучэнне стану помнікаў ваенна-гістарычнай спадчыны, правядзенне маніторынгу з наведваннем культавых устаноў і аб’ектаў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. На працягу першага квартала аддзелам архітэктуры і горадабудаўніцтва павінны быць праведзены мерапрыемствы па інвентарызацыі аб’ектаў манумантальнага мастацтва. Аддзелу ідэалагічнай работы даручана здзейсніць планавы аб’езд ваенных помнікаў і зрабіць высновы па іх утрыманні ўласнікам. Дарэчы, уласнікі (у дадзеным выпадку сельскія выканаўчыя камітэты) павінны мець копіі ўліковых дакументаў на гістарычныя каштоўнасці, што знаходзяцца на іх тэрыторыях.
    Ала КЛЕМЯНОК.

    Категория: На кантроле | Добавил: shliah (03.02.2012)
    Просмотров: 76 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz