Пры гібкім падыходзе - Гандлёвая сфера - Сацыяльна-эканамічныя праблемы - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:43
    Главная » Статьи » Сацыяльна-эканамічныя праблемы » Гандлёвая сфера

    Пры гібкім падыходзе
    Вырабы Смаргонскага райбыткамбіната прадстаўляе Наталля АСКІРКА.У зале пасяджэнняў райвыканкама падвялі вынікі работы гандлю за мінулы год і агучылі задачы на сёлетні. Але спачатку ўдзельнікі гэтага важнага мерапрыемства агледзелі выстаўку тавараў, якая размясцілася ў фае.
    Гандлёвая галіна з’яўляецца важным складнікам эканомікі раёна. Летась суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы, рознічны гандаль і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў, заплацілі 20 мільярдаў рублёў падаткаў, што склала 17 працэнтаў ад усіх фінансавых паступленняў у бюджэт. Былі адкрыты 5 новых гандлёвых аб’ектаў. Сёлета плануецца ўвод у эксплуатацыю двух магазінаў - аднаго ў мікрараёне Карані, другога ва Усходнім мікрараёне. Прадоўжыцца будаўніцтва двух аб’ектаў грамадскага харчавання на вуліцах Я. Коласа і Леніна. Выкананы падрыхтоўчыя работы, і ў сакавіку плануецца прыступіць да ўзвядзення ў Смаргоні супермаркета "Еўрагандаль”. У маі пачнецца будаўніцтва магазіна па вуліцы Роўды, у верасні - па вуліцы Савецкай.
    Начальнік аддзела гандлю і паслуг упраўлення эканомікі райвыканкама Валянціна Галяк адзначыла, што ў сувязі з ростам цэн на спажывецкія тавары перад гандлем востра паўстала задача па гібкім падыходзе да цэнаўтварэння. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сацыяльнай абароне малазабяспечаных грамадзян. У раёне працуюць 19 спецыяльных аддзелаў па рэалізацыі тавараў са скідкай з гандлёвай надбаўкі на 5-10 працэнтаў. Вялікая прыбаўка атрымана за кошт арганізацыі гандлёвымі прадпрыемствамі продажу тавараў насельніцтву ў растэрміноўку. Па крэдытах банка на спажывецкія патрэбы і па беспрацэнтных крэдытах гандлёвых арганізацый рэалізавана тавараў на 6,5 мільярда рублёў. Сёлета будзе прадоўжана гэта практыка.
    На кан
    Новыя вырабы Смаргонскага хлебазавода.тролі выкананне дзяржаўнай праграмы па развіцці тэхнічнай інфраструктуры, якая забяспечвае выкарыстанне банкаўскіх пластыкавых картак. Цяпер у гандлёвай сетцы раёна 205 плацёжных тэрміналаў, якія абслугоўваюць трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак. Гэта дазваляе павялічыць аб’ём безнаяўных плацяжоў і хуткасць абароту фінансавых сродкаў. Летась было ўстаноўлена 49 тэрміналаў. Сума аплачаных пакупак з дапамогай пластыкавых картак склала 7,2 працэнта ад агульнай сумы тавараабароту. Гэта на 2 працэнты больш, чым у пазамінулым годзе.
    Тавараабарот гандлёвых арганізацый раёна на 88,2 працэнта сфарміраваны за кошт тавараў айчыннай вытворчасці, што на 2,5 працэнта перавышае сярэдні паказчык па вобласці. Мясцовыя гандляры асвоілі 42 пазіцыі з 47 таварных г
    руп, па якіх даведзены аб’ёмы закупак. Задача работнікаў гандлю - зрабіць усё неабходнае, каб айчынныя тавары знаходзіліся ў магазінах на відных месцах. І прапаноўваць іх трэба пакупнікам у першую чаргу.
    Асобная тэма - забеспячэнне жыхароў раёна плодагародніннай прадукцыяй. Адміністрацыя мясцовага філіяла аблспажыўтаварыства затраціла значныя сродкі на абсталяванне сховішчаў, куды закладзена якасная прадукцыя
    . І ўся яна павінна быць на прылаўках нашых магазінаў.
    Прадукцыю ААТ Забеспячэнне сельскіх жыхароў таварамі штодзённага попыту з’яўляецца ў нейкай меры і сацыяльнай задачай, якую паставіла перад гандлем дзяржава. Калі ў аграгарадках ад 2 да 6 уласнікаў маюць гандлёвыя аб’екты, то ў невялікіх вёсках гандлюе толькі філіял аблспажыўтаварыства. Альбо працуюць аўтамагазіны. Усяго іх 10. Вяскоўцаў абслугоўваюць 2-3 разы на тыдзень.
    Летась былі прыняты меры па паляпшэнні работы аўтамагазінаў. "Ніва-ЗАС” купіла новы аўтафургон. Бягучы рамонт крамаў на колах выканалі ўсе ўласнікі. А вось ведамасны кантроль за работай аўтамагазінаў пакуль што не на належным узроўні. Як вынік – выяўляюцца выпадкі парушэння графіка работы, невыканання асартыментнага пераліку, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам годнасці. Адной з прычын зрыву графіка работ з’яўляецца адсутнасць падменнага аўтатранспарту ў арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскіх жыхароў. Сёлета гэта пытанне павінна быць вырашана.
    На аддзел гандлю райвыканкама ўскладзены функцыі па абароне правоў спажыўцоў. Па словах Валянціны Генрыхаўны, звароты грамадзян высвечваюць усе недахопы ў рабоце гандлю і паслуг. За мінулы год гандлёвы аддзел разгледзеў звыш 200 зваротаў грамадзян. З іх - 41 пісьмовы. За недахопы ў рабоце да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 31 чалавек. 12 вінаватых асобаў – за парушэнне парадку вядзення кнігі заўваг і прапаноў. 19 работнікаў - за парушэнне правілаў ажыццяўлення гандлю.
    Аб кантрольнай дзейнасці ў гандлі расказала галоўны спецыяліст Таццяна Чыжэўская. Летась былі праведзены 34 праверкі. У некаторых гандлёвых прадпрыемствах кантралёры выявілі выпадкі невыканання асартыментнага пераліку, парушэнняў у афармленні цэннікаў. Адсутнічала назва тавараў і прадпрыемстваў-вытворцаў. У прыкасавых зонах чамусьці пераважае імпартная жавальная гумка. Беларускага тавару няма. Хаця выпускаюцца ў прыгожых упакоўках халва, пячэнне, шакалад айчыннай вытворчасці, заўважыла Таццяна Іванаўна.
    Здараецца, што на вітрыне прадукцыя выстаўлена ў скрынках. Пра якое афармленне можа ісці гаворка ў падобных выпадках. Не павінны быць скарочаныя назвы тавараў на цэнніках. Выхадны не ў вызначаны дзень таксама з’яўляецца парушэннем рэжыму работы гандлёвага прадпрыемства, і за гэта да вінаватага могуць быць прыменены штрафныя санкцыі. Падчас праверак магазінаў выяўляецца адсутнасць неабходнага абсталявання і памяшканняў. Цэннікі на тавар не адпавядаюць назве выстаўленага на паліцах тавару. Бывае некалькі цэннікаў каля аднаго вырабу. Трапляюць на вочы правяраючым харчовыя прадукты з прыкметамі псавання. Начальнік аддзела Смаргонскага філіяла Гродзенскага спажыўтаварыства Алена ЛАГУЦЕНКА прадстаўляе кандытарскія вырабы.Выяўляюцца парушэнні заканадаўства аб рэкламе. "Бытавая хімія - самыя нізкія цэны ў горадзе”. А раптам не самыя, ёсць у некаторых магазінах таннейшы тавар. Тады такая рэклама не што іншае, як падман пакупнікоў. Парушэннем будзе, калі ў рэкламе выкарыстоўваюцца словы на замежнай мове. Можа, некаторыя ўладальнікі магазінаў не ведаюць, што за невыкананне заканадаўства аб рэкламе прадугледжаны даволі буйны штраф?
    Некалькі кіраўнікоў гандлёвых прадпрыемстваў выступілі са справаздачамі аб рабоце ў мінулым годзе і задачах на сёлетні. Потым было дадзена слова начальніку райаддзела міліцыі Вячаславу Страчынскаму. Ён звярнуў увагу гандлёвых работнікаў на недастатковую тэхнічную ўмацаванасць некаторых магазінаў. Асабліва ў сельскай мясцовасці, што спрыяе крадзяжам з іх. Хаця апошнім часам кіраўніцтва мясцовага філіяла аблспажыўтаварыства прымае пэўныя захады па ўмацаванні магазінаў, але каб давесці ўсё да толку, не хапае грошай. Вядома, што мадэрнізацыя крамаў прыносіць значны эфект. Устаноўленая ў гандлёвай зале сістэма відэаназірання дапамагае раскрыць крадзеж ці іншае злачынства. Дзякуючы відэаназіранню летась былі затрыманы зламыснікі з Мінскай вобласці, якія "засвяціліся” ў гастраноме "Юбілейны”. Дапамагла відэакамера і пры расследаванні крадзяжу, які быў учынены ў магазіне "Спектр”. А ўвогуле, летась было ўчынена 6 крадзяжоў з магазінаў. Пераважная большасць з іх належыць філіялу аблспажыўтаварыства. Прычына пранікнення ў памяшканне – адсутнасць сігналізацыі. Некаторыя прадаўцы не супраць самі ўкрасці таварна-матэрыяльныя каштоўнасці з магазіна, дзе працуюць. Летась было 6 такіх выпадкаў.
    Слабая надзея і на ведамасных вартаўнікоў. У мінулым годзе супрацоўнікі міліцыі правялі 142 праверкі. 60 вартаўнікоў знаходзіліся на працоўным месцы ў нецвярозым стане, 70 – увогуле не былі на дзяжурстве.
    На выставе.Галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка паведаміла, што яе больш за ўсё хвалюе гандаль харчовымі прадуктамі. З 51 выпадку забракоўкі харчовых прадуктаў са скончаным тэрмінам рэалізацыі 38 былі выяўлены падчас правядзення маніторынгу. У некаторых магазінах пасля планавых праверак даводзіцца сутыкацца з беспарадкам, брудам, адсутнасцю кантролю за падначаленымі з боку кіраўнікоў. Складваецца ўражанне, што гандлёвыя работнікі працуюць толькі на праверку. Не заўсёды адсочваецца тэрмін годнасці хуткапсавальных прадуктаў, да якіх адносяцца хлебабулачныя і малочныя. Прадаўцы не інфармуюць аб гэтым адзін аднаго пры перадачы змены. А варта было б, бо штраф за пратэрмінаваны тавар даволі значны.
    Тэмпературны рэжым на гандлёвых аб’ектах не адпавядае патрабаванням. У памяшканнях некаторых магазінаў тэмпература паветра ў моцныя маразы вагалася ад 0 да плюс 4 градусаў. Як пры такой тэмпературы можна працаваць, і што будзе з прадуктамі? Касметычныя і іншыя тавары ў кіёсках ад марозу таксама псуюцца. Калі кіраўнік не можа стварыць належныя ўмовы, то павінен прыпыніць работу магазіна ці павільёна. Яшчэ адна бяда зімою - прыступкі. Іх трэба ачышчаць ад снегу. Ёсць слізкія ганкі, абліцаваныя пліткаю. У такіх выпадках неабходна насцілаць драўляныя сходы. Сметніцы каля ўваходу ў магазіны парою маюць непрывабны выгляд. А работнікі і адміністрацыя гэтага не заўважаюць.
    Напрыканцы мерапрыемства начальнік упраўлення эканомікі Ірына Галдыцкая агучыла прыемную інфармацыю. Па выніках работы за мінулы год некалькі работнікаў гандлю і бытавога абслугоўвання былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі старшыні раённага выканаўчага камітэта. Сярод гандлёвых прадпрыемстваў трэцяе месца было прысуджана "Рубіну”, другое - камбінату хлебапрадуктаў, першае - ААТ "Праінтэкс”. Узнагароды ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сівак.
    Прадстаўнікі прадпрыемстваў ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты», хлебазавод, камбінат хлебапрадуктаў і Слонімскі вінзавод  заахвоцілі граматамі і падарункамі   лепшыя мясцовыя гандлёвыя прадпрыемствы.
    Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

    Категория: Гандлёвая сфера | Добавил: shliah (10.02.2012)
    Просмотров: 57 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz