Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:42 |
|
В категории материалов: 2 Показано материалов: 1-2 |
Страницы: 1 |
Сортировать по: Дате↓
У зале пасяджэнняў райвыканкама падвялі вынікі работы гандлю за мінулы год і агучылі задачы на сёлетні. Але спачатку ўдзельнікі гэтага важнага мерапрыемства агледзелі выстаўку тавараў, якая размясцілася ў фае. Гандлёвая галіна з’яўляецца важным складнікам эканомікі раёна. Летась суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы, рознічны гандаль і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў, заплацілі 20 мільярдаў рублёў падаткаў, што склала 17 працэнтаў ад усіх фінансавых паступленняў у бюджэт. Былі адкрыты 5 новых гандлёвых аб’ектаў. Сёлета плануецца ўвод у эксплуатацыю двух магазінаў - аднаго ў мікрараёне Карані, другога ва Усходнім мікрараёне. Прадоўжыцца будаўніцтва двух аб’ектаў грамадскага харчавання на вуліцах Я. Коласа і Леніна. Выкананы падрыхтоўчыя работы, і ў сакавіку плануецца прыступіць да ўзвядзення ў Смаргоні супермаркета "Еўрагандаль”. У маі пачнецца будаўніцтва магазіна па вуліцы Роўды, у верасні - па вуліцы Савецкай.
|
Згодна з распрацаванай комплекснай праграмай і з улікам сучасных патрабаванняў планамерна развіваецца і ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база гандлёвых прадпрыемстваў раёна. Вось, напрыклад, і сёлета набыта новага абсталявання амаль на 120 мільёнаў рублёў, рэканструяваны шэраг існуючых і пабудаваны новыя гандлёвыя аб’екты агульным коштам фінансавання 83,6 млн. руб., каля 40 млн. руб. асвоена на рамонце і добраўпарадкаванні магазінаў, павільёнаў, розных іншых гандлёвых кропак на сяле і ў горадзе.
|
1-2
|
|