Заўсёды ёсць да чаго імкнуцца - Актуальнае інтэрв’ю - Сацыяльна-эканамічныя праблемы - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:41
    Главная » Статьи » Сацыяльна-эканамічныя праблемы » Актуальнае інтэрв’ю

    Заўсёды ёсць да чаго імкнуцца
    Ужо не першы год запар па выніках шматгадовага абласнога спаборніцтва Смаргонскі раён трапляе ў тройку лепшых за дасягнутыя паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці. Летась мы былі трэцімі ў вобласці, сёлета нашаму раёну ўдалося не проста ўтрымаць свае пазіцыі, але падняцца яшчэ на адну прыступку ўверх – заваяваць другое месца. З гэтай нагоды мы звярнуліся з некалькімі пытаннямі да намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра  Вярсоцкага.
    - Летась падчас інтэрв’ю Вы дзяліліся планамі на 2010 год. І самыя грандыёзныя былі звязаны з сядзібай Міхала Агінскага. Ці ўдалося ажыццявіць задуманае?
    - Вельмі прыемна даваць станоўчы адказ на гэта пытанне. Нам сапраўды ўдалося ажыццявіць тое, да чаго мы так доўга ішлі. У нас з’явіліся сродкі для правядзення рэстаўрацыі палаца Агінскага ў Залессі. 1 мільярд рублёў на гэтыя мэты выдзелены па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва і 4 мільярды з рэспубліканскага бюджэту. Работы па аднаўленні сядзібы вось-вось пачнуцца.
    У мінулым годзе мы адзначалі 245-годдзе з дня нараджэння Міхала Агінскага. На святочным мерапрыемстве, якое праходзіла на тэрыторыі сядзібы, прысутнічала вельмі шмат людзей: і мясцовых, і прыезджых. І мы выказалі надзею, што на наступны юбілей – на 250-годдзе, мы збяромся ўжо ў прыгожай, адноўленай сядзібе.
    - Юбілей з дня нараджэння Агінскага не адзіная знакавая падзея ў культурным жыцці Смаргоншчыны? Напэўна, было яшчэ шмат цікавага?
    - Сапраўды, мінулы год быў юбілейным не толькі для Міхала Агінскага. У маі мы адзначалі 170-ю гадавіну з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Свята, якое прайшло ў Кушлянах, было арганізавана на высокім узроўні. Тут пабывала вельмі шмат гасцей. Былі сярод іх і грамадскія дзеячы, і знакамітыя беларускія паэты і пісьменнікі.
    Культурнае жыццё раёна ў мінулым годзе наогул было насычаным. Нам удалося павялічыць колькасць і пашырыць геаграфію правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Нарэшце свята прыйшло і ў тыя населеныя пункты, дзе няма клубных устаноў. У многіх з іх былі праведзены святы вёсак.
    У нашым раёне ўзрасла колькасць калектываў са званнямі народны і ўзорны. Цяпер іх стала 24. Вакальная група "Кантабіле” атрымала званне народнага калектыву, а ансамбль народнай песні "Кучарочкі” – узорнага. Многія нашы калектывы змаглі заявіць пра сябе не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы. Некаторыя з іх прынялі ўдзел у галоўным аграрным свяце нашай краіны – "Дажынках-2010” у Лідзе. Яны выступалі на розных пляцоўках горада, а заслужаны аматарскі калектыў "Мішутка” – на галоўнай сцэне.
    - Значыць, артысты змаглі заявіць пра сябе. А ці парадавалі ў 2010 годзе нашы спартсмены?
    - Безумоўна. У мінулым годзе імёны нашых спартсменаў гучалі не толькі ў рэспубліцы, але і на чэмпіянатах свету. Мы ганарымся Юліяй Дурэйка, якая заняла 4 месца на чэмпіянаце свету па баскетболу, Аляксандрам Вахавяком, які стаў другім прызёрам кубка свету па дзюдо, і многімі іншымі. На сёння 34 спартсмены Смаргонскага раёна ўваходзяць у спісачны састаў нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту.
    - Спартсмены свае алімпіяды вытрымалі. А ці вытрымалі алімпіяды ведаў нашыя школьнікі?
    - У 2010 годзе мы мелі трох пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды. Акрамя таго, у нашым раёне на 5% узрос паказчык паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 2010 годзе больш за палову нашых выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ.
    - Ці ўдалося ў мінулым годзе "крочыць у нагу з часам” і ці можа сацыяльная сфера пахваліцца якімі-небудзь навінкамі?
    - У мінулым годзе нам удалося адкрыць дом самастойнага сумеснага пражывання для адзінокіх пенсіянераў. Гэта была сапраўды навінка, і вельмі паспяховая. Думаю, што гэтую добрую справу мы працягнем.
    Навінкі з’явіліся і ў сферы медыцынскага абслугоўвання. Была праведзена папярэдняя работа па ўкараненні новых метадаў лячэння і дыягностыкі: камп’ютарнай каланаграфіі, лапараскапічнай апендэктаміі і інш.
    - Як Вы ўспрынялі навіну пра другое месца ў вобласці?
    - Навіна, канечне, была вельмі прыемная. Але, з другога боку, той факт, што мы другія, а не першыя, указвае на тое, што яшчэ ёсць над чым працаваць і да чаго імкнуцца.
    Таццяна ПУНЖЭЛЬ.

    Категория: Актуальнае інтэрв’ю | Добавил: shliah (29.04.2011)
    Просмотров: 128 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz