Загартаваныя часам - Актуальнае інтэрв’ю - Сацыяльна-эканамічныя праблемы - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:41
    Главная » Статьи » Сацыяльна-эканамічныя праблемы » Актуальнае інтэрв’ю

    Загартаваныя часам
    Работніцы пральні Ірына ПЕШКУР і Сабіна ЧЫРЫЦА за работай на новай прасавальнай машыне.Раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва і ў стабільны савецкі час не меў вялікага прыбытку. Пазней, калі справы ў эканоміцы пагоршыліся, бытавікам прыйшлося ўвогуле цяжка – ледзь зводзілі канцы з канцамі. Але сітуацыя стабілізавалася, і з’явіліся надзеі на лепшае ў сферы бытавых паслуг. Аднак часта пачалі мяняцца кіраўнікі райбыткамбіната. Гражына Сінкевіч узначаліла яго летась. Да гэтага многа гадоў працавала тут жа кіраўніком швейнага цэха. Аб рабоце "бытоўкі” і пойдзе ніжэй гаворка з Гражынай Міхайлаўнай.
    - Наша прадпрыемства аказвае жыхарам раёна 16 відаў бытавых паслуг пры нарматыве – 11. Імкнёмся, каб якасць была высокай, а цэны даступнымі. Калі звярнуцца да лічбаў, то летась аб’ём бытавых паслуг склаў 2 мільярды 113 мільёнаў рублёў. Тэмп росту – 140 працэнтаў у дзеючых цэнах. У супастаўных – 100,3 працэнта пры планавых 105. Гэта самы высокі паказчык у вобласці сярод раённых камбінатаў бытавога абслугоўвання. Па аказанні бытавых паслуг сельскаму насельніцтву мы таксама спрацавалі добра. У разліку на аднаго вясковага жыхара сума склала 52 тысячы 396 рублёў. Сярэднеабласны паказчык – 30 тысяч 556 рублёў. Не сакрэт, што наша вытворчасць – планава-стратная. У мінулым годзе рэнтабельнасць продажу тавараў была адмоўнай. Будзем прыкладваць намаганні, каб палепшыць справы.
    - Дык дзе ж губляе грошы райбыткамбінат?
    - Страты ад аказання бытавых паслуг у сельскай мясцовасці склалі 273 мільёны рублёў. На іх пакрыццё згодна з адпаведным указам кіраўніка нашай краіны з мясцовага бюджэту было выдаткавана 148 мільёнаў рублёў. Як бачна, гэтага недастаткова, каб палепшыліся нашы фінансавыя справы. Аднак хто акрамя райбыткамбіната будзе абслугоўваць вяскоўцаў? Таму згодна з планамі, графікамі выязджаем і аказваем паслугі. Іншы раз аўтамабіль праедзе не адзін дзясятак кіламетраў дарэмна. Пайшлі на тое, што прычоскі вяскоўцам пачалі рабіць па месцы іх жыхарства. Людзі прывыклі да хатняга абслугоўвання. Не трэба нікуды ісці. Сядзі, чакай, пакуль прыедзе цырульнік і выканае заказ.
    - Напэўна, і заробкі ў бытавікоў не надта вялікія?
    - Летась у снежні сярэдняя зарплата па райбыткамбінату склала 958 тысяч рублёў, павялічылася на 141 працэнт у параўнанні з 2010 годам. Калі ўлічыць, што на 1 студзеня мінулага года яна была 560 тысяч рублёў, то вынік станоўчы. Хаця дасягнутай прыбаўкі недастаткова. Сярэдняя зарплата па раёне - паўтара мільёна рублёў. У студзені гэтага года мы на 10 працэнтаў павысілі тарыфную стаўку. У бліжэйшы час плануецца чарговае павышэнне. Як кіраўнік бачу, што ў райбыткамбіната ёсць патэнцыял для павелічэння аб’ёму выпускаемай прадукцыі, а значыць і для павышэння сярэдняй заработнай платы.
    - У мінулым нялёгкім годзе адміністрацыя прадпрыемства ўкладвала інвестыцыі ў вытворчасць?
    У 2011 годзе набыта плоска-шоўная машына па пашыву вырабаў з трыкатажных палотнаў. Швачка Зоя ВОЙЦЮШ і начальнік швейнага атэлье Валянціна СКРОБАТ.- Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 214 мільёнаў рублёў. Выкананы практычна ўсе намечаныя мерапрыемствы. На мадэрнізацыю пральні накіравана 200 мільёнаў рублёў з інавацыйнага фонду. Гэта дазволіла павысіць прадукцыйнасць працы і якасць мыцця бялізны. Цяпер наша задача – нарошчваць аб’ёмы. Што мы і робім. Заключаны дагаворы на мыццё бялізны з арганізацыямі горада і сельскай мясцовасці, у тым ліку з цэнтральнай раённай бальніцай, гасцініцай, упраўленнем адукацыі. Прадпрыемства выйграла тэндар на мыццё бялізны для работнікаў, якія працуюць у Астравецкім раёне, дзе будзе ўзводзіцца атамная электрастанцыя.
    - Гражына Міхайлаўна, як выкарыстоўваюцца льготы, якія прадугледзела для бытавікоў дзяржава?
    - Паколькі райбыткамбінат вызвалены ад выплаты падаткаў на дабаўлены кошт і прыбытак, то атрыманыя фінансавыя сродкі накіроўваюцца на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, выкананне мерапрыемстваў па ўкараненні ўсіх камерцыйных і сацыяльных стандартаў па бытавым абслугоўванні насельніцтва. У 2011 годзе 225 мільёнаў рублёў былі накіраваны на рэканструкцыю, бягучы рамонт сельскіх комплексных прыёмных пунктаў, на рамонт сістэмы ацяплення, абнаўленне рэкламы, добраўпарадкаванне тэрыторыі, павышэнне кваліфікацыі кадраў.
    - Ці задавальняюць вынікі работы швейнага цэха?
    - Швейная вытворчасць займае асноўную долю ў аб’ёме вырабляемай райбыткамбінатам прадукцыі – 35 працэнтаў. Шырокі асартымент вырабаў дасягаецца дзякуючы высокакваліфікаваным кадрам. У нас можна пашыць лёгкую жаночую сукенку, верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. Бытавікі з суседніх раёнаў ужо даўно не аказваюць такія паслугі. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем распрацоўцы і ўкараненню ў вытворчасць сучасных мадэлей спецадзення. Гэта садзейнічае цеснаму супрацоўніцтву з прадпрыемствамі, арганізацыямі горада і сельскай мясцовасці.
    - Што робіцца для мадэрнізацыі швейнай вытворчасці?
    - Сёлета набылі абсталяванне па ўстаноўцы кнопак. Гэта дазволіць аказваць паслугу па рамонце адзення "ў адных руках” і павялічыць разнастайнасць выпуску швейных вырабаў. Плануем купіць сушыльную ўстаноўку-адпарвальнік для паляпшэння таварнага выгляду адзення на манекенах – паліто, вясельных сукенак і іншага. І ў далейшым будзем замяняць састарэлае абсталяванне на новае, каб павялічыць выпуск і пашырыць асартымент швейнай прадукцыі.
    - Якія яшчэ навінкі вытворчасці з’явіліся ў камбінаце бытавога абслугоўвання? І што ў далейшых планах працоўнага калектыву?
    - У цырульні "Дзіяна” з чэрвеня мінулага года ўведзена працоўнае месца візажыста. А напрыканцы снежня тут пачалі лячыць валасы. Плануецца асвоіць новыя мадэлі стрыжак. Запатрабаваны ў мясцовых жыхароў райбыткамбінатаўскі пункт пракату. Летась на павелічэнне пракатнага фонду было выдаткавана 20 мільёнаў рублёў, сёлета накіруем яшчэ 25. У планах – адкрыццё дрэваапрацоўчага цэха. Піламатэрыялы будзем выкарыстоўваць для ўласных патрэб. Мяркуем аказваць паслугі па распілоўцы драўніны насельніцтву і арганізацыям.
    Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.
    Категория: Актуальнае інтэрв’ю | Добавил: shliah (17.02.2012)
    Просмотров: 81 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz