Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
23.02.2012, 00:45 |
|
З праблемамі і прапановамі - у аддзел моладзі
Што хвалюе і цікавіць моладзь сёння?
Як самую перспектыўную катэгорыю насельніцтва падтрымліваюць у нашым
раёне? Чым можна зацікавіць падлеткаў і больш дарослых асоб у вольны
час? Пра гэта і многае іншае мы гутарым з начальнікам аддзела па справах
моладзі Смаргонскага райвыканкама Таццянай КОПАЧ. - Таццяна, з якімі катэгорыямі моладзі больш за ўсё працуе ваш аддзел? - Мы стараемся ахапіць сваёй дзейнасцю як мага больш маладых людзей, але атрымліваецца, што больш за ўсё праектаў рэалізуем сярод працоўнай моладзі. Са школьнікамі і навучэнцамі, акрамя нас, займаюцца школы, упраўленне адукацыі, БРСМ. А мы імкнёмся да таго, каб згуртаваць і зацікавіць менавіта працоўную моладзь. Гэта мы паспяхова рэалізуем праз свой клуб маладых спецыялістаў. - Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра дзейнасць гэтага клуба. - Клуб наш штогод папаўняецца маладымі спецыялістамі, якія прыязджаюць працаваць у Смаргонскі раён. Пасяджэнні мы праводзім штоквартальна. Прычым гэтыя пасяджэнні бываюць вельмі розныя. Напрыклад, у лютым мы хочам запрасіць удзельнікаў клуба і іншых маладых спецыялістаў на вечар адпачынку, прысвечаны дню закаханых. Там жа мы і пазнаёмімся з "навічкамі”. Для маладых спецыялістаў, якія працуюць у аддзеле адукацыі, мы нядаўна праводзілі трэнінг. Абмяркоўвалі розныя педагагічныя прыёмы, як пабудаваць зносіны з вучнямі, як спланаваць свой працоўны дзень, іншыя пытанні. І ўвогуле, якое б мерапрыемства мы ні праводзілі, заўсёды арыентуемся менавіта на маладых спецыялістаў. Гэта дазваляе ім пазнаёміцца, пераняць адзін ад аднаго нейкі станоўчы вопыт, знайсці падобных па духу людзей. Некаторыя застаюцца ў клубе і пасля таго, як губляюць статус маладога спецыяліста, бо іх цікавіць наша дзейнасць. - Што новага вы прапануеце для моладзі ў гэтым годзе? - О, планаў у нас шмат! Напрыклад, сумесна з ашмянскімі калегамі мы хочам правесці рэгіянальны конкурс цырульніцкага майстэрства. Згодна з палажэннем, якое мы ўжо абмяркоўвалі, маладыя цырульнікі змогуць паказаць сябе ў розных намінацыях: "Жаночая прычоска ў вольным стылі”, "Жаночая прычоска на доўгіх валасах”, "Мужчынская штодзённая прычоска” і "Мужчынская прычоска ў вольным стылі”. Акрамя таго, запланавалі шоу-конкурс "Парад прафесій”. Хочам прадставіць усе прафесіі, якія ёсць у нашым горадзе. Прычым, каб расказалі аб іх самі работнікі: як яны прыйшлі ў прафесію, раскрылі цікавыя рабочыя моманты. А ў маі запросім усіх жадаючых на фестываль сярэдневяковых культур. Гэтае свята робім разам з рыцарскім клубам "Смаргонская харугва”. Калі атрымаецца, хочам ахапіць і гісторыю сярэднявечча, і рыцарскія баі, і танцы. Правесці гэта плануем у парку, зрабіць такое тэматычнае масавае гулянне. У верасні, верагодней за ўсё, правядзём раённы маладзёжны форум, на якім прадставім дзейнасць усіх маладзёжных арганізацый, іх лідараў. Спадзяёмся, усё ў нас атрымаецца. - Ці заўсёды моладзь адклікаецца на вашы прапановы? - Ведаеце, моладзь - своеасаблівы індыкатар нашай дзейнасці. Калі мы прапануем штосьці сапраўды цікавае і патрэбнае, то абавязкова адклікаецца. А прыемней за ўсё, калі маладыя людзі самі прыходзяць з ініцыятывай. Напрыклад, па прапанове смаргонскіх байкераў Ігара і Анатоля Занковічаў у 2008 годзе мы праводзілі байк-фестываль з удзелам байкераў з Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні, Ліды. Атрымалася вельмі цікава. Добра было б паўтарыць такое мерапрыемства. А ўвогуле, калі прыходзіць малады чалавек і прапануе якую-небудзь ідэю, гаворыць, што яму патрэбна для яе рэалізацыі, мы ніколі не адмаўляем. - Бывае, чуем, што моладзь скардзіцца на недахоп месцаў для правядзення вольнага часу. Ці згодныя вы з гэтым? - Такая праблема, безумоўна, існуе. Але часта яе стварае сама моладзь. У нашым горадзе многа месцаў, дзе можна правесці вечар з сябрамі. І ў той жа час пайсці проста няма куды: не кожны згодны проста пасядзець у бары ці патанцаваць. Што перашкаджае адпачываць культурна, стварыць для сябе патрэбную атмасферу? Дарэчы, мы думалі аб гэтым і паспрабуем сёлета рабіць культурныя праграмы па выхадных на маладзёжных дыскатэках. Напрыклад, у рэстаране "Вілія”. Спадзяёмся, гэта зацікавіць. - А часта маладыя людзі звяртаюцца да вас з канкрэтнымі праблемамі? - Звяртаюцца, і мы амаль заўсёды ідзём насустрач. Але імкнёмся і папярэдзіць, калі можна так сказаць, іх узнікненне. Нядаўна адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна. Напярэдадні гэтай сустрэчы правялі анкетаванне: чаго не хапае, што хвалюе. Прыемна адзначыць, што пераважная большасць маладых работнікаў забяспечана жыллём і дастойным заробкам. Калі ўзнікаюць канкрэтныя пытанні, ёсць дзе атрымаць поўную інфармацыю. Але хочам, каб яны ведалі, што з праблемамі не застануцца сам-насам. Для гэтага і існуе аддзел па справах моладзі, куды яны кожны раз могуць звярнуцца па дапамогу.
|
| Категория: Актуальнае інтэрв’ю | Добавил: shliah (27.01.2012)
|
| Просмотров: 59
| Рейтинг: 0.0/0 |
| Всего комментариев: 1 | |
0 1
Сергей (10.02.2012 12:58)
Ну и что? Провели анкетирование, а дальше что? Отчет председателю и в папку на подшивку. Дастойным заработкам? 1 000 000 - 1 500 000? Кредиты под 55% на строительство жилья? И по поповоду решения проблем - информационную поддержку можно получить и в интернете и в книге и в других местах. Смысл от этого отдела исполкома?
|
|
|
|
|
|