Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 12:46 |
|
Свята снежнае и завейнае
Сваё зімовае свята - Сусветны дзень
снегу - прырода адсвяткавала ў нашым раёне снегападам і завеяй. Але гэта
не перашкодзіла спартсменам, прафесіяналам і аматарам, сабрацца разам
на ўжо абкатанай лыжні ў парку "Перамогі”.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, інтрыга гэтага мерапрыемства ў тым, што мы да апошняга не ведалі, ці адбудзецца яно: якое ж свята снегу без снегу? Але прырода не падвяла. На думку Генадзя Паўлавіча, пытанне аб актуальнасці такіх агульнараённых спартыўных свят нават стаяць не павінна, гэта ж здароўе кожнага чалавека. І сам ён рады пракаціцца з вецярком на лыжах, таму з задавальненнем прыняў прапанову выступіць за каманду райвыканкама. Першымі трасу апрабавалі школьнікі ў эстафеце 4х1000. Не першы год заўважаю, што ў зімовых відах спорту ўпэўненае лідарства трымаюць сельскія школьнікі. Вось і на гэты раз з першага ж этапу эстафеты наперад вырвалася каманда Сольскай школы. І сваю перавагу ўжо нікому не аддала - скончыла эстафету таксама першай. Літаральна ў спіну дыхалі сольскім спартсменам лыжнікі з Крэва і Бялкоўшчыны. Яны і занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Дарослая эстафета прынесла адразу некалькі сюрпрызаў. На першым этапе, які беглі жанчыны, амаль плячом да пляча фінішыравалі каманды РАУС і ўпраўлення адукацыі райвыканкама, спартсменка з каманды міліцыі была трошкі хутчэйшай за сваю саперніцу. Але ўжо на другім этапе каманда педагогаў выхапіла лідарства і трымала яго да самага фінішу. А вось міліцыянеры не трапілі нават у тройку прызёраў. На другім месцы фінішыравалі вайскоўцы з в/ч 2044, на трэцім - супрацоўнікі Інстытута пагранічнай службы. Дарэчы, і ў індывідуальнай гонцы вайскоўцы паказалі сябе з найлепшага боку. Праўда, у жаночым забегу лепшай не ўпершыню стала настаўніца фізкультуры школы №7 Ганна Страшкевіч. Але на другім месцы - Дзіяна Пракапчук (в/ч 2044), на трэцім - Кацярына Юдзіна (Інстытут пагранічнай службы). А ў мужчын увогуле вайскоўцы занялі ўвесь п’едэстал гонару: на першым месцы Дзяніс Бахтаў (Інстытут пагранічнай службы), на другім і трэцім адпаведна - Аляксей Роўда і Віталь Лінга (в/ч 2044). "Снежнае” свята праляцела хутка. Усе вярнуліся да будзённых спраў, але лыжы абяцалі не хаваць далёка: наперадзе яшчэ столькі марозных дзён. А напрыканцы лютага на гэтым жа самым месцы яшчэ больш спартсменаў збярэ "Смаргонская лыжня”. Спадзяёмся, прырода нам гэта дазволіць.
Віялета ВОЙТКА. Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.
|
| Категория: Звонкае рэха падзеі | Добавил: shliah (27.01.2012)
|
| Просмотров: 86
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|