Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:40 |
|
Пад апекаю Святой Еўфрасінні
Яркім і змястоўным было
мерапрыемства "Сэрца аддадзенае дзецям”, прысвечанае прафесійнаму святу
настаўнікаў. Яго кульмінацыйным момантам стала ўручэнне прэміі імя
Еўфрасінні Полацкай. Сёлета пераможцамі ў розных намінацыях сталі 19
педагогаў устаноў адукацыі Смаргоншчыны. Якасная адукацыя – галоўная прадпасылка дабрабыту краіны, таму нашым урадам так шмат увагі ўдзяляецца гэтай галіне. З 2007 года лепшым з лепшых носьбітаў разумнага, добрага, вечнага, педагогам-наватарам, даследчыкам, майстрам сваёй справы ўручаецца спецыяльная прэмія. Шматлюдна было ў мінулую пятніцу ў канцэртнай зале раённага Дома культуры: сярод ганаровых гасцей ветэраны адукацыі, былыя і цяперашнія кіраўнікі навучальных устаноў, настаўнікі і выхавацелі, педагогі, чые прозвішчы вядомы за межамі нашага раёна і нават вобласці, дзякуючы іх выдатным выхаванцам. Відэа-віншаванне ад Віктара Цыркуновіча, пераможцы ў рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства, лепшага акцёра года, было прыемным сюрпрызам і для яго былых настаўнікаў, і для ўсіх прысутных.
Ганаровай граматай прэзідыума Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, а таксама падзячным пісьмом старшыні райвыканкама былі ўзнагароджаны дырэктар СШ №1 Ала Коваль, дырэктар СШ №6 Ігар Шчасны, дырэктар Сольскай СШ Аляксандр Сівіцкі і намеснік загадчыка яслей-сада №6 Наталля Курак. Ва ўрачыстай абстаноўцы дзяржаўная ўзнагарода - ордэн Маці, была ўручана выхавацелю і прыёмнай маці Вользе Рэшкавіч. Граматамі абласнога ўпраўлення адукацыі ўзнагароджаны дырэктар Кушлянскай базавай школы Жанна Радзевіч, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея Крэўскай СШ Міхаіл Міхалькевіч, кіраўнік духоўна-асветніцкага турыстычнага лагера "Нашчадкі” Васіль Грыбанаў, кіраўнік аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ніна Малькова, выхавальнік вучэбна-педагагічнага комплексу ў Асінаўшчызне Жанна Грышан.
Цырымонія ўручэння прэміі імя Еўфрасінні Полацкай упраўлення адукацыі пачалася з тэатралізаванай сцэнкі пад гукі старажытнай музыкі. Дарэчы, гэта прэмія і яе сімвал - хрустальная статуэтка Еўфрасінні - уручаюцца раз у два гады. Сёлета на суісканне былі вылучаны 46 чалавек з 18 устаноў адукацыі. Найбольшая колькасць прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі налічвалася ў намінацыях "Педагог-даследчык”, "Сэрца аддаю дзецям”, "Педагог-наватар” і "Творчая асоба”. Аўтарытэтная камісія выбрала самых годных. Сярод іх у намінацыі "Педагог-наватар” пераможцамі сталі настаўнік пачатковых класаў гімназіі Святлана Янкоўская, настаўнік замежнай мовы СШ №5 Антаніна Манчак, педагог-псіхолаг СПЦ Наталля Мякіннік. У намінацыі "Педагог-даследчык” перамаглі настаўнік матэматыкі гімназіі Уладзімір Прыхач і настаўнік гісторыі з Крэва Міхаіл Міхалькевіч. Самым выдатным класным кіраўніком прызнаны Святлана Буткевіч (СШ №3), Таццяна Мінкевіч (СШ №6), Наталля Працута (СШ №1). Лепшымі ў намінацыі "За гонар і вартасць” сталі настаўнік гісторыі гімназіі Алена Бабойць, настаўнік працоўнага навучання СШ №6 Крысціна Ластоўская і выхавацель Асінаўшчызненскага садка Ірына Шчарбакова. Самымі творчымі асобамі прызнаны настаўнік музыкі СШ №5 Тамара Нагаева, настаўнік гісторыі гімназіі Павел Савіцкі і мастацкі кіраўнік садка №13 Наталля Віткоўская. Паспяховы педагагічны дэбют напаткаў сёлета маладога настаўніка працоўнага навучання СШ №5 Ілью Барысава, а лепшым прафсаюзным лідарам была названа старшыня прафкама СШ №1 Людміла Дубоўская. Завяршылася свята цудоўным канцэртам, які ладзілі артысты гродзенскай філармоніі.
Ала СТРАШЫНСКАЯ. Фота аўтара.
|
| Категория: Звонкае рэха падзеі | Добавил: shliah (14.10.2011)
|
| Просмотров: 84
| Рейтинг: 0.0/0 |
| Всего комментариев: 1 | |
0 1
OFWGKTA (22.03.2012 07:13)
That's an ingeonuis way of thinking about it.
|
|
|
|
|
|