Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:37 |
|
Каралі і дзеці
Гэта быў незвычайны баль, на якім
было некалькі каралёў. Адзін з іх – акцёр тэатра юнага гледача, галоўны
вядучы імпрэзы. Да яго прыходзілі госці – іншыя каралі, Дзед Мароз і
Снягурачка, а злая Вядзьмарка хацела "сарваць” свята. Але пра ўсё па
парадку….
16 снежня ў Мінску, у Доме літаратараў для дзетак
арганізавалі ёлку-прэзентацыю 12 нумара часопіса "Вясёлка”, які
прысвяцілі Швецыі. Імпрэзу "вясёлкаўцы” таксама праводзілі сумесна з
пасольствам Швецыі ў Беларусі. На гэтым мерапрыемстве пабываў хлопчык са
Смаргоні, вучань 2 "В” класа СШ №1, Улад Антонаў. На працягу года ён
удзельнічаў у конкурсах, якія ладзіла "Вясёлка”. - На наша свята мы запрасілі самых актыўных нашых чытачоў, патрохі – практычна з кожнага кутка Беларусі, - адзначыў у прывітальным слове Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар "Вясёлкі”, вядомы беларускі пісьменнік, які на некалькі мінут перапрануўся ў карнавальны касцюм караля. На свята прыйшоў яшчэ адзін "кароль” (так яго прадставіў вядучы-"кароль”) – Стэфан Эрыксан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі. Праўда, падчас прывітальнага слова на галаве ў Эрыксана была не карона, а каўпак Дзеда Мароза. Дарэчы, многія прысутныя адзначылі для сябе, што пасол цудоўна размаўляе па-беларуску (чым не прыклад для пераймання нам, беларусам?). Усе ўдзельнікі свята атрымалі на памяць свежы нумар "Вясёлкі”, а ад пасольства Швецыі дыск з аўдыязапісамі казак шведскіх пісьменнікаў Іі і Томаса Вісландэраў (на беларускай мове). Дзяцей чакаў яшчэ адзін падарунак – беларускія студэнты, якія вывучаюць шведскую мову, выканалі шведскія калядныя песні. Адну з песень пасол Швецыі праспяваў разам з моладдзю. Запамінальным было і тое, што ў салісткі хору на галаве была карона з шасцю запаленымі свечкамі. На свяце таксама прысутнічалі беларускія пісьменнікі - Мікола Маляўка і Анатоль Зэкаў, паэт і кампазітар з Масквы Іосіф Рогаль, дзяцей забаўлялі цудоўныя акцёры з тэатра юнага гледача. Чаму менавіта Уладзіка Антонава запрасілі на гэту імпрэзу? Таму што хлопчык удзельнічаў у конкурсах, якія ладзіла "Вясёлка” разам з пасольствамі розных краін, сярод якіх Польшча, Венесуэла, Кітай, Грузія і г. д. Лепшыя работы былі адзначаны невялічкімі падарункамі ад гэтых пасольстваў, а іх аўтараў запрасілі ў Мінск. - Пытанні конкурсаў былі няпростыя, знайсці адказы на іх у Інтэрнэце мне дапамагала мама, - расказвае Уладзік, - потым мы разам усёй сям’ёй стараліся арыгінальна аформіць работу. Я малюнкі маляваў, пісаць давялося шмат, але нічога – почырк трэба ж выпрацоўваць (смяецца). Ды яшчэ беларускую мову падвучыў і пра розныя краіны шмат даведаўся. - Няпроста зацікавіць сучасных дзяцей чытаць "Вясёлку”, - зазначыла Галіна, маці хлопчыка, - бо на паліцах – безліч "шырспажыву”: часопісы пра Чалавека-павука, чарапашак ніндзяў і іншых істот. "Вясёлка” – часопіс майго дзяцінства, ён шчыры, пазнавальны, яшчэ больш каляровы і… наш, беларускі. Лічу, што дзеці павінны ведаць найперш сваю гісторыю, мову, традыцыі, чытаць па-беларуску. Іначай якія ж мы беларусы? Не скажу, што мой сын не цікавіцца ніндзямі – на гэта "хварэюць” і ўсе яго сябры. Тым не менш я ўпэўнена, што мой мацярынскі абавязак – прапанаваць дзіцяці альтэрнатыву, якой у гэтым выпадку з’яўляецца часопіс "Вясёлка”.
Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ. Фота з сямейнага архіва.
|
| Категория: Звонкае рэха падзеі | Добавил: shliah (30.12.2011)
|
| Просмотров: 92
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|