Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:37 |
|
Фестываль, што выхоўвае душу
 У старажытныя часы, каб набыць
душэўную раўнавагу, пазбавіцца ад цялесных хваробаў, уберагчы сябе ад
наступстваў грахоўных паводзінаў, людзі часта накіроўваліся ў
пілігрымку, наведвалі манастыры. Менавіта там, у асяроддзі моцных духам і
багатых душэўна людзей многія не толькі ачышчаліся ад "скверны
житейской”, але і набывалі сэнс жыцця, набліжаліся да высокіх духоўных
каштоўнасцей. Часы мяняюцца і сёння насельнікі і служкі культавых
праваслаўных устаноў "ідуць у народ”, нясуць слова Божае, гаючыя для
душы і карысныя для здароўя сродкі. Фестываль праваслаўнай культуры
"Кладезь” – не даніна модзе і не ідэалагічная акцыя. Гэта чарговая
спроба абудзіць гонар за сваё, роднае. Праваслаўная выстава-кірмаш працавала на працягу амаль поўнага тыдня. Тут можна было набыць манастырскі мёд, зёлкі, бальзамы, іконы, царкоўнае начынне і хлеб, выпечаны па старажытных традыцыях. Вельмі шмат было прадстаўлена праваслаўнай літаратуры, аўдыя і відэа дыскаў. Праграма фэсту была вельмі насычанай і літаральна на ўсіх асабліва значных мерапрыемствах ідэйным натхняльнікам выступала маленькая, вельмі рухавая жанчынка ў чорным адзенні паслушніцы. Яны прадставілася сястрой Галінай і ўдакладніла, што з’яўляецца прадстаўніцай ініцыятара гэтага фэсту – мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра. У прывітальным слове на адкрыцці выставы сястра Галіна акрэсліла галоўную мэту гэтай дзеі – асветніцтва, бо, як слушна яна выказалася, сёння шмат хрышчоных, але вельмі мала "просвещенных”. Наведванне храма для вялікай колькасці хрысціян не з’яўляецца душэўнай патрэбай. Згодна з прыказкай - "Як трывога, то да Бога”. З-за парушэння Божых запаветаў здараюцца ў жыцці многіх вялікія няшчасці, але не хапае смеласці прызнаць найперш сваю віну.
Развівала гэту сваю думку сястра Галіна на ўсіх далейшых праектах фэсту. На канцэрце духоўнай, класічнай і народнай музыкі яе павучальны канферанс быў не толькі цудоўным каментарам, але вельмі эмацыянальным, глыбокім аналізам сённяшняй сітуацыі ў музычным мастацтве. Мужчынская вакальная група "Арнамент” радавала прысутных таленавітым выкананнем разнастайных твораў, якія глыбока краналі душы прысутных. Змястоўная гутарка атрымалася на наступны дзень падчас сустрэчы з бібліятэкарамі Смаргоншчыны. Тут матушка Галіна прызналася, што за тры гады фестываль "Кладезь” пабываў больш як у сарака невялічкіх гарадках накшталт Смаргоні, але, на вялікі жаль, такую маленькую і непрыстасаваную цэнтральную бібліятэку яна ўбачыла толькі ў нас. Што да кніжнага фонду, то ён нічым не адрозніваецца ад іншых бібліятэк. Разам з тым, выступоўца назвала саму ўстанову бібліятэкі аптэкай, таму што сюды часта людзі прыходзяць па кнігу, як па лекі для душы. На яе думку, работа бібліятэкара вельмі адказная, ад таго, што ён прапаноўвае пачытаць, залежыць стан душэўнага здароўя чытача. Разам са свяшчэннікам Міхаілам, настаяцелем храма святых Віленскіх пакутнікаў, сястра Галіна прынесла ў чытальную залу бібліятэкі вялікі стос праваслаўнай літаратуры – кнігі, часопісы, брашуры. Асабліва карыснымі многія выданні могуць быць для падлеткаў і моладзі, для тых, хто задумваецца пра сэнс жыцця, для настаўнікаў і выхавальнікаў. Асобнікі маладзёжных, жаночых, выхаваўчых часопісаў наладжвальнікі фэсту перадалі ў дар райвыканкаму. Гутаркі на тэму выхавання праз кнігу і агляды праваслаўнай літаратуры прайшлі таксама ў дзіцячых аздараўленчых летніках. Кожны дзень у межах праекта "Добрае кіно” бясплатна дэманстраваліся ў кінатэатры "Космас” дакументальныя і мастацкія кінафільмы беларускіх і расійскіх рэжысёраў. У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва "Цёплы дом” прайшла сустрэча-гутарка з бацькамі дзетак-інвалідаў. Штодзень радавалі самых маленькіх артысты "Батлейкі” з Залесся. Застаецца толькі спадзявацца, што судатыкненне з сапраўднымі каштоўнасцямі хрысціянскай культуры і традыцыямі праваслаўя пакінуць значны след у душах смаргонцаў.
Ала СТРАШЫНСКАЯ. На фотаздымках Міхаіла РАЗУМНІКА моманты выставы-кірмашу.
|
| Категория: Звонкае рэха падзеі | Добавил: shliah (08.07.2011)
|
| Просмотров: 175
| Рейтинг: 5.0/1 |
|
|