Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:36 |
|
Душэўны камень
Мы ўсе робім памылкі. Толькі вось
памылкі бываюць розныя. Адны - можна выправіць, другія - немагчыма. Хачу
расказаць пра памылку, якая, хутчэй за ўсё, крывавай стужкай будзе
цягнуцца праз усё жыццё маладой жанчыны.
Маёй гераіні толькі 21. Большасць яе равесніц у гэты
час атрымліваюць прафесійную адукацыю, сустракаюцца з хлопцамі, бавяць
вольны час на вечарынках, у кіно ці тэатрах і толькі падумваюць пра
замужжа. Іна (назавём так гэту маладую жанчыну) перажывае глыбокі
душэўны боль ад таго, што не мае магчымасці выхоўваць свайго
чатырохгадовага сына.
Чаму так атрымалася? Чаму ў свой час не падтрымалі маладую жанчыну блізкія людзі? Чаму не ўсцераглі ад памылкі? Іна расла ў шматдзетнай сям’і, у яе былі дзве сястры і два браты. І бацька, і маці моцна пілі. А выпіўшы, нярэдка высвятлялі адносіны. Але ісціна ў іх "спрэчках” не нараджалася. Нараджалася агрэсія і нянавісць адзін да аднаго. Гаспадар біў і жонку, і дзяцей. Пра гэта даведаліся адпаведныя органы, таму прынялі жорсткае рашэнне - забраць дзяцей з сям’і. Старэйшых сына і дачку (нашу гераіню, якой на той час было 12 гадоў) аформілі ў прытулак СПЦ, меншых - у дзіцячае аддзяленне бальніцы. Бацькам жа настойліва раілі перамяніцца. Але яны пра дзяцей забыліся, па-ранейшаму злоўжывалі спіртным і біліся. Пасля чарговай бойкі жанчына апынулася ў бальніцы, а на мужа завялі крымінальную справу, пазней пасадзілі ў турму. Абодвух пазбавілі бацькоўскіх правоў. Старэйшых дзетак перавялі з прытулку СПЦ у школу-інтэрнат, меншых аформілі ў прыёмную сям’ю. Іне было толькі 17, калі яна выйшла замуж і нарадзіла хлопчыка. Але радасці ад сямейнага жыцця не атрымала. Муж часта піў, лаяўся на Іну, а часам і руку падымаў. Не адмаўляўся ад сустрэч з іншымі жанчынамі. Маладая жонка не вытрымлівала такіх здзекаў. Бывала, уцякала з дому, кідала дзіця, жыла па некалькі дзён у сяброў-таварышаў. Пра адсутнасць жонкі муж тут жа паведамляў у міліцыю. - Гэту сям’ю мы сталі пастаянна кантраляваць. Калі ў чарговы раз прыехалі сюды з праверкай, то не знайшлі ні гаспадара, ні гаспадыні. Дзіця яны пакінулі на чужога чалавека, -расказвае Аксана Цыганкова, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. – Хлопчык, якому на той час было каля сямі месяцаў, вельмі дрэнна сябе адчуваў, на нашых вачах ледзь не захлынуўся ірвотнымі масамі. Мы вызвалі "хуткую дапамогу” і аформілі малога ў дзіцячае аддзяленне бальніцы. Бацькам далі час падумаць. Але думаць ніхто не збіраўся. Бацька па-ранейшаму піў, нідзе не працаваў. Маці, хоць і не піла, але на работу таксама не хадзіла. А доўг перад дзяржавай за выхаванне іхняга дзіцяці рос, як снежны камяк. Не змог пераканаць жанчыну і суддзя, які прасіў яе адумацца, інакш - згубіць дзіця назаўсёды. Яна не паслухала. У рэшце рэшт маладых бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, а іх маленькага сына ўсынавіла іншая сям’я. Дзе цяпер хлопчык, Іна не ведае. Пра сына засталіся ўспаміны ды некалькі фотаздымкаў. - Вельмі цяжка губляць дзіця, асабліва калі ты яго вельмі любіш, - кажа Іна і моцна плача. - Усіх матуль хачу перасцерагчы ад памылкі, якую здзейсніла я. Любіце, глядзіце сваіх дзетак, няма на свеце нічога важнейшага за іх.
Галіна АНТОНАВА.
Бог даў Іне яшчэ адзін шанц. Яна сустрэла мужчыну, які пакахаў яе. Ад яго яна нарадзіла дачушку, якой цяпер год і восем месяцаў. Жыццё, здаецца, наладжваецца. Але думка, што твая крывінка, твой сыночак далёка ад цябе, што іншую жанчыну ён называе "мамай”, не дае душэўнага спакою. Дарэчы, Інін бацька вярнуўся з турмы, праўда, па-ранейшаму дазваляе перакуліць шклянку-другую. А вось маці адумалася: перастала піць, уладкавалася на работу ў СВК, атрымала дом. Ёсць надзея, што трое меншых дзяцей вернуцца з прыёмнай у біялагічную сям’ю.
|
| Категория: Жыццё як ёсць | Добавил: shliah (17.02.2012)
|
| Просмотров: 67
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|