Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:34 |
|
Інжынер па дакладных абмерах
Пасля заканчэння школы Андрэй
Кляпацкі не вырашыў дакладна, куды будзе паступаць. Разам з маці адкрылі
даведнік навучальных устаноў і натрапілі на Горацкую сельскагаспадарчую
акадэмію, землеўпарадкавальны факультэт. На ўступных экзаменах трэба
было здаваць матэматыку, фізіку. Гэта не палохала хлопца. Пазней
даведаліся, што студэнтаў акадэміі накіроўваюць на стажыроўку за мяжу.
Чаму б не скарыстаць такую магчымасць? Конкурс аказаўся невялікім - крыху больш за два чалавекі на месца. Вучоба цяжкасцей не выклікала. З будучай прафесіяй хлопец упершыню сутыкнуўся на трэцім курсе, калі пачалася вытворчая практыка. Накіраванне атрымаў у Ашмянскае БТІ, а праз нейкі час адтуль па прапанове начальніка гэтай службы пераехаў у Смаргонь і астатнюю частку практыкі праходзіў у землеўпарадкавальным атрадзе. Сюды ж прыйшоў набірацца вопыту і на 4 курсе, а потым і на працу пасля заканчэння Горацкай сельгасакадэміі. А як жа інакш: сам адсюль родам. Інжынеру Андрэю Кляпацкаму падабаецца ў гіпраземе, як па-іншаму называюць гэту службу. Адзін-два разы на тыдзень работнікі выязджаюць на аб’екты. А яны знаходзяцца не толькі ў нашым раёне, але і ў суседніх - Ашмянскім і Астравецкім. Пасля правядзення абмераў трэба ўсё аформіць дакументальна. Нагрузка немалая, таму сумаваць не прыходзіцца. І калі ў цёплую пару года працаваць на прыродзе - адно задавальненне, то зімою ўзнікаюць складанасці. Нізкай тэмпературы паветра не вытрымліваюць прыборы, якія начынены электронікай. Калі на дварэ 10-15, максімум 20 градусаў марозу, то спецыялісты выязджаюць на аб’екты. Пры мінус 25 і ніжэй - берагуць дарагую апаратуру і тэхніку. Землеўпарадкавальнікам прыходзіцца абмяраць зямельныя ўчасткі, выконваць тапаграфічныя і выканаўчыя здымкі, разбіўку восяў пад дом. Кола работ даволі шырокае. Але пераважаюць абмеры зямельных участкаў. Усё астатняе – як дадатак. Людзі просяць устанавіць межы іх надзелаў, падрыхтаваць неабходную дакументацыю. Паколькі за смаргонскім землеўпарадкавальным атрадам замацаваны тры раёны, то для выезду прадугледжаны 2 аўтамабілі. Рабочая паездка займае цэлы дзень. На спідомеры "накручваецца” па 200-250 кіламетраў. Гэта калі аб’екты знаходзіліся ў розных напрамках і далёка адзін ад аднаго. Спецыялістам землеўпарадкавальнага атрада давялося выконваць работы і на пляцоўцы пад будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне, абмяраць участкі зямлі для пракладкі чыгуначнай веткі, пад’язных шляхоў да чыгункі, а таксама для будаўніцтва вытворчай базы на гэтым важным дзяржаўным аб’екце. Але геадэзічныя работы тут не скончаны, паколькі неабходна будзе ўзвесці як саму атамную электрастанцыю, так і многа жылля, аб’ектаў прамысловасці, сацыяльна-культурнага прызначэння. У мясцовым землеўпарадкавальным атрадзе акрамя Андрэя Кляпацкага працуюць яшчэ некалькі маладых спецыялістаў. Некаторыя з іх спачатку скончылі сярэднюю тэхнічную навучальную ўстанову, а потым ужо без адрыву ад вытворчасці завочна вучыліся ў Горацкай сельгасакадэміі. Вядома ж, асвоіць прафесію нядаўнім выпускнікам ВНУ дапамагалі старэйшыя, больш вопытныя таварышы. Знаёмілі з рознымі праграмамі, прыборамі, з тэхналогіяй работы. Бо, як прызнаўся Андрэй Кляпацкі, тэорыя - адно, а практыка - зусім іншае. Але не толькі працай жывуць у гэтым калектыве. Кожны работнік нечым захапляецца ў вольны час. Летам Андрэю Кляпацкаму падабаецца вудзіць рыбу. Зімою ён катаецца на каньках, лыжах. Дома любіць "пасядзець” у камп’ютары, знайсці для сябе нейкую новую цікавую інфармацыю.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
|
| Категория: Свята | Добавил: shliah (17.02.2012)
|
| Просмотров: 79
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|