Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:34 |
|
В категории материалов: 9 Показано материалов: 1-9 |
Страницы: 1 |
Сортировать по: Дате↓
Гэты фотаздымак зроблены ў цэнтры Смаргоні, каля помніка воінам і партызанам, якія загінулі падчас вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На Дзень Перамогі падпалкоўнік запасу Алег Жукоўскі разам з іншымі смаргонцамі прыйшоў ушанаваць памяць чырвонаармейцаў, якія цаною ўласных жыццяў прыняслі мір і спакой на нашу зямлю. Тут жа, ля помніка, у ганаровай варце стаялі піянеры. Пасля заканчэння ўрачыстасці яны і патрапілі ў аб’ектыў фотаапарата разам з Алегам Уладзіміравічам. |
Напачатку сакавіка 50 гадоў таму выйшла ў эфір першая праграма мясцовага радыё. За наступныя паўстагоддзя шмат што мянялася: рэдактары, карэспандэнты, нават аўдыторыя. Чыталі навіны ў эфіры напачатку пераважна супрацоўнікі раённай газеты "Светлы шлях”: Андрэй Мускі, Аркадзь Падгол, Павел Маклюк, Клаўдзія Шыбека. Пастаянны і рэгулярны выхад радыёперадач пачаўся з кастрычніка 1998 года. Чарговы рэдактар радыёвяшчання Ала Шыцікава арганізавала рэдакцыю радыёперадач, у якой працавалі тры чалавекі, былі свае гукарэжысёр і бухгалтар. Высока ўзнятая планка прафесіяналізму пры стварэнні інфармацыйных блокаў і тэматычных аўтарскіх праграм па сёння не зніжаецца дзякуючы намаганням Галіны Козел (на фота), якая пасля рэарганізацыі мясцовага радыёвяшчання застаецца ў адной асобе і загадчыкам, і карэспандэнтам, і дыктарам, і гукарэжысёрам. Да таго ж, яшчэ і мантаж перадач робіць сама. |
Пасля заканчэння школы Андрэй Кляпацкі не вырашыў дакладна, куды будзе паступаць. Разам з маці адкрылі даведнік навучальных устаноў і натрапілі на Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, землеўпарадкавальны факультэт. На ўступных экзаменах трэба было здаваць матэматыку, фізіку. Гэта не палохала хлопца. Пазней даведаліся, што студэнтаў акадэміі накіроўваюць на стажыроўку за мяжу. Чаму б не скарыстаць такую магчымасць?
|
А што думаюць самі пісьменнікі і на што спадзяюцца сёлета? З такім пытаннем мы звярнуліся да нашых землякоў паэтаў Мар’яна ДУКСЫ, Алеся ЖАМОЙЦІНА і Алы КЛЕМЯНОК. Мар’ян ДУКСА: - Прыемна, што прэзідэнт і ўрад прысвяцілі кнізе гэты год - год, калі мы будзем адзначаць юбілеі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка – нашых слынных і таленавітых песняроў. Вельмі спадзяюся, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы пасадзейнічаюць таму, што ў моладзі і дзетак з’явіцца цікавасць да кніг айчынных аўтараў, прычым не толькі тых, чые творы ўключаны ў школьную праграму. Было абвешчана аб фінансавай дапамозе выдавецтвам дзеля стымулявання новых выданняў. Мяркую, што бібліятэчныя фонды папоўняцца новымі цікавымі кнігамі і выданні аўтарытэтных беларускіх аўтараў дойдуць да чытача. Па прапанове Саюза пісьменнікаў будуць выдадзены дзесяць лепшых кніг Беларусі за дзяржаўны кошт. Спадзяюся, што заўвага кіраўніка дзяржавы наконт парадку выдання мастацкіх твораў сучасных аўтараў будзе пачута выдаўцамі.
|
Каму не вядома, што ў прыёмнай прадпрыемства ці арганізацыі галоўнай фігурай з’яўляецца сакратар?Вось і ў міліцыі, думаў, таксама ўсё як у іншых. Ірына Гурына калісьці працавала ў кадрах, потым выйшла на міліцэйскую пенсію і неўзабаве апынулася ў прыёмнай РАУС. Работнік вопытны, надзейны і адказны. Таму перш чым браць невядомага чалавека з вуліцы, кіраўніцтва райаддзела міліцыі звярнула ўвагу на праверанага спецыяліста, які па ўзросце яшчэ падыходзіць для міліцэйскай службы. |
Сёлета "Белдзяржстраху” споўнілася 90 гадоў. Гэта адна з буйнейшых страхавых кампаній Беларусі, заснавальнікам якой з’яўляецца Савет Міністраў. На працягу апошніх гадоў доля "Белдзяржстраху” на страхавым рынку рэспублікі складае 60 працэнтаў. У рэйтынгу страхавых кампаній "Белдзяржстрах” займае першае месца. Наяўнасць разгалінаванай сеткі з 7 філіялаў у абласных цэнтрах і Мінску, 135 прадстаўніцтваў ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах, а таксама ўстойлівае фінансавае становішча дазваляюць забяспечыць ахову інтарэсаў кліентаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Больш падрабязна аб рабоце страхавой кампаніі раскажа дырэктар прадстаўніцтва "Белдзяржстраху” па Смаргонскім раёне Валерый ЦЯРЭШКА. |
Праз станцыю Залессе праязджаў многа разоў. Падчас чарговай паездкі тут выйшаў. Адразу ж накіраваўся ў залу чакання. Уразіла яе аддзелка: сцены, калоны і нават бетонныя тумбы для драўляных лавак былі абкладзены каменнямі, на якіх блішчаў лак. А яшчэ сцены ўпрыгожвалі белыя мудрагелістыя выявы. І ўсё гэта арганічна спалучалася і выглядала арыгінальна, прыгожа. Аб гэтым сведчыла і таблічка на сцяне непадалёку ад акенца касы: "Узорна-паказальная зала”. Нічога падобнага раней не бачыў. І нехта ж прыдумаў выкарыстаць у якасці аддзелачнага матэрыялу звычайныя палявыя каменні. |
6 жніўня гэтага года ў вёсцы Залессе пройдзе чарговы фестываль-кірмаш "Залессе запрашае сяброў”. Да ўдзелу ў свяце запрашаем майстроў народнай творчасці, калектывы мастацкай самадзейнасці і жыхароў Смаргоншчыны, якія жадаюць цікава і змястоўна правесці гэты дзень.
|
На днях старшы сяржант Аляксей Сульжыцкі (на здымку) скончыў сваю стажыроўку ў райаддзеле МНС, куды прыйшоў месяц таму. Цяпер ён па праву можа звацца пажарным, асабліва пасля таго, як прайшоў першае баявое дзяжурства. Аляксей ніколі не марыў аб прафесіі пажарнага, не ўяўляў сябе ў гэтай ролі. Але пасля арміі жыццёвы шлях прывёў яго менавіта сюды. Работа, па словах Аляксея, важная, пачэсная, адказная і, безумоўна, цікавая. А дзень прысягі ён будзе памятаць усё жыццё, таму што ўрачыстую клятву прынёс у Дзень пажарнай службы – 25 ліпеня. |
1-9
|
|