Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:31 |
|
Аднойчы, праз 20 год
А з чым у вас асацыіруецца паняцце школа? Якія
эмоцыі выклікае гэта слова? Мяркую, што ў выпускнікоў, якія не
забываюцца наведвацца ў родныя "пенаты”, асабліва ў першую суботу
лютага, эмоцыі выключна станоўчыя. Выпускнік 1992 года СШ №5 Віталь Бутрым, саветнік-кансультант Генеральнага сакратарыяту Савета Бяспекі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з вялікай удзячнасцю ўспамінае сваіх школьных настаўнікаў, сяброў, класнага кіраўніка Тамару Віктараўну Міронаву. А Тамара Віктараўна з вялікім захапленнем гатова расказваць пра свой незабыўны клас выпуску 1992. Адзначыць 20-годдзе сабраліся на традыцыйны вечар у родную школу яе былыя вучні. Па шчырым прызнанні настаўніцы і класнага кіраўніка, на ўрокі англійскай мовы ў гэты клас яна ішла, як на свята. Яны ж, як пра свята, успамінаюць пра школьныя гады. Клас гэты насамрэч вызначаўся адказнасцю, працаздольнасцю, творчым запалам. Эрудыты, інтэлектуалы – яны перамагалі на алімпіядах, у разнастайных конкурсах. Прызёрамі і пераможцамі прадметных алімпіяд былі Марына Ахрэм, Юлія Плешакова, Наталля Кажарновіч, Інга Нікалаева, Мікалай Пундзік. Большасць выпускнікоў маюць вышэйшую адукацыю, астатнія – сярэднюю спецыяльную. У юбілейны год свайго выпуску на сустрэчу прыехалі інжынеры, высокакваліфікаваныя рабочыя, банкаўскія і медыцынскія работнікі, перакладчыкі, педагогі, інжынеры, камерцыйныя дырэктары. Яны ўсе адбыліся як асобы, як прафесіяналы, іх праца запатрабаваная, а яны маюць цвёрды падмурак пад нагамі, пачатак якому закладзены ў роднай школе. Шчаслівыя моманты прыгадвалі на сустрэчы. Гэта і турыстычныя паходы ў горы, і касцюміраваныя святы Новага года, і гумарыстычная конкурсы, і проста цікавыя і шчаслівыя моманты свайго дзяцінства і юнацтва.
Ала КЛЕМЯНОК.
|
| Категория: Сустрэчы | Добавил: shliah (10.02.2012)
|
| Просмотров: 64
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|