Генадзь Паўлавіч Бычко - намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама - Службовая лесвіца - Культура, мараль і права - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:29
    Главная » Статьи » Культура, мараль і права » Службовая лесвіца

    Генадзь Паўлавіч Бычко - намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама
    Дасье: нарадзіўся ў 1970 годзе. Бацькі працавалі ў сельскай гаспадарцы. Пастаянна жыў у г. п. Карэлічы. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў настаўнікам біялогіі, нейкі час - першым сакратаром райкама БПСМ, дзесяць гадоў - дырэктарам Карэліцкай СШ №2, затым два с паловай гады - дырэктарам прафесійна-тэхнічнага будаўнічага ліцэя. Жанаты, выхоўвае двух сыноў.
    Наша гутарка з Генадзем Паўлавічам пачалася з пытанняў асабістага плана. Высветлілася, што ён чалавек ад зямлі. Бацька працаваў галоўным аграномам гаспадаркі, маці - у дзяржнасенінспекцыі. Біялагічны факультэт БДУ быў абраны не выпадкова, а пад уплывам сямейнага выхавання. Набытыя веды малады настаўнік перадаваў сваім вучням у сярэдняй школе. А яшчэ з вялікай ахвотай эксперыментаваў ва ўласным садзе. Такім чынам, калі кажуць, што сапраўдны мужчына павінен пасадзіць дрэва, то Генадзь Бычко гэты пункт перавыканаў. І сыноў мае двух: старэйшы вучыцца на ваенным факультэце універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, а меншы - у вучылішчы алімпійскага рэзерву.
    На Смаргоншчыну Генадзь Бычко наведваўся ўпершыню ў 2010 годзе падчас абласнога семінара работнікаў адукацыі. Найбольш уражанняў тады атрымаў ад зімовага саду ў цяперашнім ліцэі. На пасадзе намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама будзе курыраваць сацыяльную сферу, якая ахоплівае шырокі спектр пытанняў, звязаных з дзейнасцю ўстаноў адукацыі, выхавання, аховы здароўя, культуры і інш. Першы месяц праходзіў пад знакам азнаямлення. Хаця асобныя пытанні, што не церпяць адкладвання, давялося вырашаць.
    З чытачамі нашай газеты Генадзь Паўлавіч падзяліўся сваімі ўражаннямі і тым, у чым ён бачыць сваю першачарговую задачу на гэтай новай пасадзе.
    - Мне пашчасціла прыступіць да выканання абавязкаў у вельмі спрыяльны час - напачатку года, калі ўсё і ўсе чакаюць добрых перамен, цудаў, калі Каляды ствараюць асаблівы настрой і натхняюць на дабрачынныя справы. Давялося прысутнічаць на вельмі цікавых мерапрыемствах, пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі і самабытнымі творчымі калектывамі. Станоўчыя эмоцыі атрымаў на адкрыцці новага аддзялення ў цэнтральнай раённай бальніцы. Упэўнены, што будуць адрамантаваны і астатнія, дзе ёсць патрэба. Прыемна ўразілі спецыялісты сістэмы адукацыі. Радуе, што Смаргоншчыны дасягла выдатных вынікаў, што тут працуюць ва ўстановах адукацыі сапраўдныя прафесіяналы.
    Гэты год у нашай краіне абвешчаны Годам кнігі, і хочацца, каб ён сапраўды прайшоў пад знакам ушаноўвання добрай літаратуры. У нас ёсць зацверджаныя планы мерапрыемстваў, шмат слушных прапаноў выказалі тыя, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з кнігай, з яе папулярызацыяй. Лічу, што галоўная задача - стварыць новы дом для кнігі, бо будынак цэнтральнай бібліятэкі не адпавядае сучасным патрабаванням. Мяркую, што сёлета мы атрымаем падтрымку абласных улад і будзем мець праект для новай раённай бібліятэкі. Спадзяюся, што будуць перавыдадзены цікавыя кнігі, прысвечаныя Першай сусветнай вайне, якая моцна закранула Смаргонь. Акрамя таго, два юбілеі нашых выдатных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа даюць падставу яшчэ раз звярнуцца да іх творчасці, таму шмат цікавых мерапрыемстваў запланавана ўстановамі культуры, адукацыі і бібліятэкамі.
    Хачу адзначыць, што амаль 50 працэнтаў затрат з бюджэту накіроўваецца менавіта на падтрыманне сацыяльнай сферы. Сёння мы маем высокатэхналагічнае медыцынскае абсталяванне, не застаюцца па-за ўвагай дзяржавы ўстановы адукацыі і культуры. Пры такім раскладзе спраў мне застаецца толькі прытрымлівацца двух сваіх галоўных прынцыпаў. Па-першае, не нашкодзь! А па-другое, працуй так, каб было нясорамна глядзець у вочы людзям.
    Ала СТРАШЫНСКАЯ.


    Категория: Службовая лесвіца | Добавил: shliah (03.02.2012)
    Просмотров: 98 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 1
    0  
    1 Виктор   (08.02.2012 09:23)
    Если не просят – не лезь. Если влез, не навреди. А если попросили – обязан.

    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz