Дзмітрый Пахомаў: «Я - прыхільнік гармоніі ва ўсім» - Службовая лесвіца - Культура, мараль і права - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:28
    Главная » Статьи » Культура, мараль і права » Службовая лесвіца

    Дзмітрый Пахомаў: «Я - прыхільнік гармоніі ва ўсім»
    23 студзеня начальнікам гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прызначаны Дзмітрый Аляксандравіч Пахомаў. Больш за дзесяць гадоў ён працаваў на розных пасадах у Смаргонскім лясгасе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Нейкі час быў галоўным ляснічым Навагрудскага лясгаса. Жыве ў Смаргоні, выхоўвае разам з жонкай дачку і сына.
    - У лясной гаспадарцы Смаргоншчыны прозвішча Пахомаў вядома даволі працяглы час…
    - Так. Асабіста я - прадстаўнік нашай дынастыі ў трэцім пакаленні. Шчыра скажу, ніколі не шкадаваў пра гэты выбар. Ён не быў мне навязаны, проста так склалася па жыцці, і я ўдзячны лёсу, што менавіта такім чынам. У нашай сям’і ашчаднае і паважлівае стаўленне да прыроды, да лесу, наогул да навакольнага асяроддзя - справа гонару. Я гадаваўся ў атмасферы любові да роднай зямлі, да яе скарбаў і таямніц. Могу сказаць з упэўненасцю, што азы экалогіі я атрымаў у сям’і, асабліва ад бабулі, якая для мяне, малога, была мудрым дарадцам і натхняльнікам. Выбар прафесіі быў лагічным і заканамерным. Пасля заканчэння Смаргонскай сярэдняй школы №3 падаў дакументы на лесагаспадарчы факультэт тэхналагічнага ўніверсітэта, які закончыў і атрымаў размеркаванне ў Смаргонскі лясгас. Працаваў інжынерам, затым ляснічым Трылесінскага лясніцтва.
    - Даволі працяглы час Ваша дзейнасць была звязана з вытворчай сферай лясной гаспадаркі, цяпер давядзецца больш пільна ставіцца да спажыўцоў і перапрацоўшчыкаў прыродных багаццяў. Якімі прынцыпамі мяркуеце кіравацца на новай пасадзе?
    - Сапраўды, праца ў лясгасе - пераважна тычыцца прамысловай вытворчасці, а мне даўно хацелася змяніць сферу дзейнасці, быць бліжэй да экалагічных праблем. Любую тэрытарыяльную адзінку - ці гэта прадпрыемства, ці гаспадарка, ці раён - я ўспрымаю як адну сям’ю. А ў сям’і неабходна кіравацца агульнай выгадай, іншы раз паступацца нейкімі асабістымі інтарэсамі дзеля інтарэсаў справы. Калі ў сям’і лад і згода, то і праблемы вырашаюцца своечасова, перашкоды пераадольваюцца без страт. Сёння эканоміка развіваецца вельмі дынамічна, іншы раз заканадаўства проста не паспявае за новымі вытворчасцямі. А задача нашай інспекцыі - сачыць, каб новыя тэхналогіі не прычынялі шкоды навакольнаму асяроддзю, захаваць гармонію свету і чалавека. Чалавек усё больш спажывае, але спажывецкае стаўленне да навакольнага асяроддзя павінна абмяжоўвацца межамі разумнага. Паменшыць апетыты асобных індывідыўмаў і аб’ектаў гаспадарання - яшчэ адна наша задача.
    А што да прынцыпаў, то я прытрымліваюся сістэмнасці. Іншымі словамі, не люблю хаосу, непаслядоўнасці. Упэўнены, што правільна пабудаваная сістэма дае магчымасць жыць без крызісаў, стрэсаў, нават калі ўзнікаюць перашкоды, то іх лягчэй пераадольваць, маючы напрацоўкі і сістэму. Галоўны прынцып ахоўнікаў прыроды - не вышукваць веласіпед, а глыбей вывучаць прыроду, берагчы асяроддзе, не дазваляць парушаць законы прыроды тым, хто не разумее яе заканамернасцяў.
    - У вашу службу даволі часта звяртаюцца людзі са скаргамі, прапановамі. Не думаеце, што звароты не столькі дапамагаюць дзейнасці, а наадварот могуць нейкім чынам перашкаджаць функцыянаванню вашай, скажам так, строгай сістэмы?
    - У рабоце інспекцыі работа са зваротамі грамадзян была і застанецца прырэгатыўнай, мы рады канструктыўным прапановам, слушным падказкам. Абяцаю, што будзем і надалей адэкватна рэагаваць на крытычныя заўвагі і будзем удзячныя тым, хто зацікаўлены ў захаванні прыродных багаццяў.
    Гутарыла Ала СТРАШЫНСКАЯ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

    Категория: Службовая лесвіца | Добавил: shliah (10.02.2012)
    Просмотров: 74 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz