 Кожны год 15 лютага мы ўспамінаем
тых, хто змагаўся ў бязлітасным Афганістане. Для многіх беларусаў гэта
дата засталася ў памяці як дзень заканчэння страшэннай вайны. Сёлета
была адзначана дваццаць трэцяя гадавіна вываду савецкіх войскаў з
Афганістана.
У гэты дзень у актавай зале музычнай школы прайшло
ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, а
пасля былыя салдаты і афіцэры сабраліся ля помніка, каб ускласці кветкі
і вянкі. У памяць аб загінуўшых прагучаў урачысты залп.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара.
|