І ў моцны мароз не хаваем у коўдру нос - Людзі нашай вёскі - Культура, мараль і права - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:24
    Главная » Статьи » Культура, мараль і права » Людзі нашай вёскі

    І ў моцны мароз не хаваем у коўдру нос
    Кожны новы дзень для Паўла Мартусевіча з вёскі Студзянец пачынаецца ў 5 гадзін раніцы. На вуліцы яшчэ цёмна, хоць вока выкалі, а дбайны гаспадар ужо завіхаецца ля хаты. Пра тое, якая "на смак” праца вяскоўца, ён ведае не па чутках. "Не зайздрошчу нікому, хто працуе на сваёй гаспадарцы,” - разважае пра клопаты вяскоўцаў герой нашай гісторыі.
    Павел і Данута Мартусевічы - людзі, прыросшыя душой да роднай зямлі, да сваёй вясковай хаты. Пасяліўшыся больш за трыццаць гадоў назад, яны так і жывуць на адным месцы. Нават і ў думках не было штосьці мяняць. Хаця Павел Вінцэнтавіч працаваў у горадзе, і да месца працы было вельмі нязручна дабірацца, асабліва зімой. Калі дарогу да Студзянца замятала і аўтобусы не маглі праехаць, ён хадзіў у горад пехатою. Паўнацэнны рабочы дзень у горадзе, а пасля да позняга вечара клопаты ля хаты. Складаней за ўсё прыходзілася ў сезон сенакосаў, калі патрэбна было насенаваць на зіму. Ледзь спраўлялася сям’я з усёй работай, але гаспадарку не зводзілі. Заўсёды трымалі і кароў, і свіней.
    Цяпер Павел Вінцэнтавіч на пенсіі, а жонка яшчэ працуе. Больш за трыццаць гадоў яна з’яўляецца загадчыцай фермы ў суседніх Стымонях. З раніцы да вечара жанчына на працы. І таму ўсе хатнія клопаты ўзяў на сябе муж. "Я гаспадар тут, а яна гаспадыня там,” - усміхаецца мужчына і паказвае ў бок Стымоняў.
    У гарадскіх жыхароў дзень пачынаецца са снедання, а ў вяскоўцаў з працы. Прачнуўся, апрануўся - і адразу ў хлеў. А там ужо чакаюць тры каровы. Усіх трэба пакарміць і напаіць, а пасля прыступаць да дойкі. Цяпер гаспадару крыху лягчэй - дояцца толькі дзве каровы, трэцяя - у запуску. А вось калі прыходзіцца даіць адразу трох, то рукі нямеюць ад стомы. Кожная карова ў сярэднім дае па 25 літраў малака. Частку гаспадар пакідае сабе, а астатняе здае дзяржаве. І так кожны дзень. За мінулы год сям’я Мартусевічаў здала каля 11 тон малака. Яны сталі лепшымі малаказдатчыкамі ў раёне і за гэта атрымалі ўзнагароду на дзень работнікаў сельскай гаспадаркі.
    Акрамя кароў у дбайнага гаспадара ёсць яшчэ кабылка, свінні, куры... А яшчэ на падворку жывуць тры сабакі. Зразумела, і яны патрабуюць клопату. "Навошта вам столькі?” - пытаюся ў Паўла Вінцэнтавіча. "А што з імі зробіш? Прыбіліся да нас і жывуць. Адзін сабака "прыстроіўся” да мяне ля аўтобуснага прыпынку і суправаджаў да самай хаты, другі - сам прыйшоў. Мы яго раз пакармілі, так ён і застаўся,” - расказвае гаспадар.
    Гаспадарка дагледжаная. У хаце - чысціня і парадак - сляды спрытных жаночых рук. Тут кожная рэч на сваім месцы, і адусюль павявае цяплом. Але справа тут не толькі ў натопленай печы, а ў цяпле адкрытых чалавечых сэрцаў.
    Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

    Категория: Людзі нашай вёскі | Добавил: shliah (03.02.2012)
    Просмотров: 64 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz