Паўлавіч з Трылесіна - Лёсы людскія - Культура, мараль і права - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:22
    Главная » Статьи » Культура, мараль і права » Лёсы людскія

    Паўлавіч з Трылесіна
    З біяграфіі: Анатолій Паўлавіч Альхімовіч нарадзіўся 17 лютага 1932 года ў вёсцы Трылесіна. У сям’і было 11 дзяцей: 6 хлопцаў і 5 дзяўчат.
    Не цяжка адгарнуць кнігу жыцця гэтага чалавека на 80 гадоў назад і ўспомніць, як пачыналася свядомае існаванне вясковага хлапчука. На першым часе яно нічым не адрознівалася ад іншых яго аднагодкаў. У вёсцы тады хлопцы мужнелі рана. Бацькі змалку прывучалі іх да касы, да плуга, грабляў, бараны, сякеры, каб адправіць у самастойнае жыццё падрыхтаванымі да непрадбачных цяжкасцей. Здаўна лічылася, што хлопец павінен умець рабіць усё па гаспадарцы. Аб тым, каб набыць прафесію, якая б давала стабільны заробак, юнак павінен быў клапаціцца сам.
    Так выйшла, што ў ранняй маладосці давялося Толю спазнаць ваеннае ліхалецце. За сувязь з партызанамі ў час Вялікай Айчыннай вайны немцы спалілі хату, пастралялі суседзяў. Ім удалося перабрацца ў Перавозы да бабулі і выратавацца ад расправы. Адпаведны час жылі ў зямлянцы, не заўсёды мелі ўдосталь хлеба і вопраткі.
    Рана памерлі бацькі, яшчэ не ўсе іх дзеці, так бы мовіць, пайшлі на свой хлеб. Валянціну і Косціка давялося аддаць у дзіцячы дом у Байбы. А Толя для ўсіх сваіх братоў і сёстраў замяніў тады і бацьку, і маці. Такім стрыжнем сям’і Альхімовічаў ён застаецца і цяпер. Яго слова - самае важкае і галоўнае. Не кожны мужчына здольны на такое. А ён праз усё жыццё пранёс высокае пачуццё адказнасці за сваю сям’ю, за братоў і сясцёр. Да яго не толькі прыязджаюць у госці, з ім раяцца, дзеляцца радасцямі і няўдачамі, бо добра ведаюць: выслухае, зразумее, дапаможа. Дзе словам, а дзе і капейчынай.
    Самому ж  Анатолю Паўлавічу давялося ў жыцці выбраць самую запатрабаваную прафесію. Ён уздоўж і ўпоперак скалясіў усю Беларусь не адзін раз. Спачатку працаваў у ДЭУ, затым - у аддзеле адукацыі. Вазіў доўгі час старшыню райспажыўсаюза. Найбольш Паўлавіча ведаюць як асабістага вадзіцеля першага сакратара райкама партыі: Патапава, Аўсейчыка, Велькашынскага...
    А як споўнілася 60 гадоў, то пайшоў на заслужаны адпачынак. А з рулём так і не развітаўся. Завёў гаспадарку: карову, свіней. Купіў грузавічок, каб можна было і сена, і бульбу перавезці. Уласнымі рукамі не раз перабраў-перасыпаў гэтую машыну, многае памяняў, перарабіў. Бегае, памочніца!
    Многія маладзейшыя мужыкі зайздросцяць Паўлавічу. Маўляў, восем дзесяткаў за плячыма, а ён і арэ, і косіць, і са стрэльбай па лесе ходзіць, і выгляд мае... крыху за шэсцьдзесят. А гэта, відаць, усё таму, што лішняй чаркі не вып’е, не закурыць. Затое заўсёды яго Марыя Эдуардаўна накорміць смачным сняданнем, каларыйным абедам, а вечарам прапануе дамашні сыр, масла з булкай уласнай выпечкі ды яшчэ чаем з гаючымі травамі. І ніколі не праміне, каб не сказаць яму добрае слова, не параіцца. Не знервуе. У іх доме заўсёды пануе мір і згода.
    Таму Альхімовічы вырасцілі цудоўных дзяцей. Сын - юрыст, дачка - урач. Распраўляюць крылы чацвёра ўнукаў. Неўзабаве і яны пойдуць, так бы мовіць, на свой хлеб. А там – і праўнукі з’явяцца.
    Тарэса КУМІШЧА. 
    Паважаны Анатоль Паўлавіч! Мой добры колішні сусед. Самыя шчырыя віншаванні, цёплыя словы пажаданняў - здароўя, бадзёрасці, аптымізму. Каб яшчэ шмат гадоў было мне куды завітаць, пагаварыць, парадавацца вашаму сямейнаму дабрабыту. Высока трымайце марку жыхара ляснога краю – Трылесіна!


    Категория: Лёсы людскія | Добавил: shliah (17.02.2012)
    Просмотров: 50 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz