Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:19 |
|
Свет багаты Божымі дзівосамі
Год ад году расце колькасць удзельнікаў дзіцячага хору нядзельнай школы пры смаргонскім храме Праабражэння Гасподня. Сёлета сюды наведваюцца больш за дваццаць юных спевакоў. Кіраўнік гэтага калектыву Вольга Дагоцкая апавядае, што выступленні дзетак вельмі запатрабаваныя, таму часта ўдзельнічаюць яны ў разнастайных мерапрыемствах. Спявалі дзеткі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, цэнтры сацыяльных паслуг, перад сваімі аднагодкамі з грамадскага аб’яднання "Агеньчык надзеі”. Нават удзельнічалі ў традыцыйным фестывалі "Слава ў вышніх Богу”. Цікавая імпрэза ладзілася на Каляды: тады на сцэне раённага Дома культуры выступалі хрыстаславы з усіх нядзельных школ раёна. А нядаўна ўдзельнікі хору паспяхова выступілі ў Навагрудку на фэсце "Свет багаты Божымі дзівосамі”, дзе слухачамі была адзначана высокая культура выканання духоўных твораў. Дзіцячыя спевы ўпрыгожваюць божыя літургіі, нават падчас начной пасхальнай службы смаргонскія "анёлкі” з задавальненнем і замілаваннем спявалі разам з дарослымі. Цяпер калектыў рыхтуецца да ўдзелу ў адказным і сур’ёзным конкурсе: на наступны год ёсць мара прыняць удзел у Каложскім благавесце, дзе выступаюць звычайна знакамітыя прафесійныя калектывы краіны.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
|
| Категория: Духовность | Добавил: shliah (27.05.2011)
|
| Просмотров: 85
| Рейтинг: 5.0/1 |
|
|