Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 11:11 |
|
У турме - не мёд
Сёлета ў райаддзеле
міліцыі прайшло першае пашыранае пасяджэнне савета грамадскіх пунктаў
аховы парадку Цэнтральнага, Заводскага і Усходняга мікрараёнаў. У ім
прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, намеснік
пракурора раёна Мікалай Кіндра, старшыня савета грамадскага пункта аховы
парадку мікрараёна Цэнтральны Алена Атцэцкая, участковыя інспектары
міліцыі, іншыя службовыя асобы. У зале знаходзіліся людзі, якія не ў ладах з законам. Некаторыя з іх пачалі выпраўляцца. Паспрыяла гэтаму міліцэйская прафілактычная работа. Іншых прыйшлося строга папярэдзіць: за парушэнне грамадскага парадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Летась было ўзбуджана 20 крымінальных спраў за ўчыненне злачынстваў у сямейна-бытавой сферы. Часцей за ўсё канфлікты адбываюцца, калі людзі знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення альбо разам распіваюць спіртныя напіткі. У далейшым пасяджэнні савета грамадскіх пунктаў аховы парадку плануецца праводзіць не радзей аднаго раза ў два месяцы. Матэрыялы будуць разглядацца па кожнай нядобранадзейнай сям’і і прымацца адпаведныя меры ўздзеяння да вінаватых. На мінулагоднім снежаньскім пасяджэнні савета схільным да злоўжывання спіртнымі напіткамі людзям парэкамендавалі звярнуцца ў наркалагічны кабінет, прайсці курс лячэння. Супрацоўнікі міліцыі дапамагаюць сваім падапечным і ў працаўладкаванні. Вядома ж, пры садзейнічанні мясцовай службы занятасці насельніцтва. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Віктар Сульжыцкі папярэдзіў катэгорыю асоб, якія былі раней судзімыя альбо адбываюць пакаранне па месцы жыхарства і стаяць на ўліку ў міліцыі. Асацыяльныя паводзіны ні да чаго добрага не прывядуць, хіба што да турмы. Таму лепш узяцца за розум і пачаць новае жыццё, каб не мець у далейшым праблем з законам. Далей былі разгледжаны выпадкі правапарушэнняў, заслуханы вінаватыя асобы.
Ягор КАРЫЦКІ.
|
| Категория: Прафілактыка | Добавил: shliah (03.02.2012)
|
| Просмотров: 78
| Рейтинг: 0.0/0 |
|
|