Следства: новы адлік - Ёсць такая служба - Крымінал - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:10
    Главная » Статьи » Крымінал » Ёсць такая служба

    Следства: новы адлік
    У верасні мінулага года кіраўнік нашай краіны падпісаў указ аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У абласцях з’явіліся адпаведныя ўпраўленні, а ў раёнах - аддзелы.
    Больш падрабязна пра новаўтвораную структуру папрасіў расказаць начальніка Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка юстыцыі Андрэя РЭЗІНА.
    - Аддзел пачаў сваю дзейнасць з 1 студзеня гэтага года, - сказаў Андрэй Уладзіміравіч. – У яго ўвайшлі супрацоўнікі папярэдняга расследавання РАУС, следчы пракуратуры. І ўзялі ў штат яшчэ аднаго работніка. Нам перадалі ўсе крымінальныя справы, якія знаходзіліся ў вытворчасці райаддзела міліцыі, пракуратуры, міжраённага аддзела дэпартамента фінансавых расследаванняў. Мы выконваем тую ж работу, што і раней. Перад намі стаяць тыя ж самыя задачы. Толькі цяпер больш адказнасці ў прыняцці самастойных рашэнняў. Пашырыліся правы начальніка следчага падраздзялення.
    - Следчы аддзел знаходзіцца пакуль у будынку РАУС. А ці будзе ў далейшым сваё памяшканне?
    - Думаю, што мы тут часова. Спадзяёмся на падтрымку райвыканкама. Прэзідэнт сказаў, каб мясцовая ўлада не самаўхілялася ад дапамогі. Нам трэба размясціць амаль 20 чалавек. Пакуль не маем свайго аўтатранспарту. Начальнік райаддзела міліцыі з разуменнем ставіцца да нашых праблем, выдзяляюцца аўтамабілі для канваіравання падследных, для правядзення следчых дзеянняў, экспертыз. Следчыя па-ранейшаму заступаюць на кругласутачнае дзяжурства ў складзе аператыўнай групы, выязджаюць разам з супрацоўнікамі міліцыі на месцы ўчынення злачынстваў. Гэта выконваецца па ўзаемнай дамоўленасці, пакуль не ўступілі ў сілу нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць работу следчага камітэта.
    - Ці прыйшлося сутыкнуцца па службе з нечым новым?
    - З пачатку гэтага года мы расследуем крымінальныя справы, якія раней знаходзіліся ў падследнасці іншых праваахоўных органаў. Напрыклад, выпадкі хабарніцтва, гібелі работнікаў з-за парушэння правілаў тэхнікі бяспекі, гвалтоўнай смерці (самазабойства, утапленне, паражэнне электрычным токам, атручванне алкаголем) расследавала пракуратура. Цяпер гэтым займаецца наш аддзел. Ужо ўзбуджаны дзве крымінальныя справы за падштурхоўванне да дачы хабару. Ёсць злачынствы, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў дзяржаўнай бяспекі. Напрыклад, здрада Радзіме.
    - Андрэй Уладзіміравіч, што найбольш важнае ў службовай дзейнасці супрацоўнікаў нядаўна створанага следчага падраздзялення?
    - Усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з падследнасцю, якая ўстаноўлена крымінальна-працэсуальным заканадаўствам. Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, выкананне законнасці падчас праверкі і разгляду заяў і паведамленняў аб злачынствах. Узбуджэнне крымінальных спраў у вытворчасці папярэдняга следства. Выяўленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў. Прыняцце мер па іх ухіленні.
    - Нейкія атрыбуты адрознення з’явяцца ў новай структуры?
    - Да 31 снежня мінулага года я і мае калегі былі міліцыянерамі, а з 1 студзеня да нашых спецыяльных званняў дабавілі адпаведную прыстаўку. Напрыклад, маёр міліцыі стаў маёрам юстыцыі. Прадугледжана для следчых новая форма, распрацавана пасведчанне, якое будзе адрознівацца ад міліцэйскага. А рашэнне вылучыць следства ў самастойную адзінку было прынята для таго, каб зрабіць гэту службу незалежнай.
    Гутарыў Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
    Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


    Категория: Ёсць такая служба | Добавил: shliah (03.02.2012)
    Просмотров: 73 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz