Аператыўны канал 27.01.12 - Аператыўны канал - Крымінал - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 12:41
    Главная » Статьи » Крымінал » Аператыўны канал

    Аператыўны канал 27.01.12
    Жыхар вёскі Стымоні ў хаце сваёй маці падчас сваркі разліў па драўлянай падлозе бензін, дэманстраваў пачак запалак, пагражаў падпаліць будынак.
    Пасля гэтага мужчыну прыйшлося "пазнаёміцца” з супрацоўнікамі міліцыі.
    *       *       *
    Паблізу ад вёскі Навасёлкі Ашмянскага раёна дзяржаўтаінспектары спынілі аўтамашыну "ГАЗ-52”, за рулём якой знаходзіўся жыхар вёскі Крэва. У кузаве грузавіка супрацоўнікі міліцыі знайшлі 1 тону 660 кілаграмаў лому чорнага металу на суму 2 мільёны 954 тысячы рублёў.
    *       *       *
    З аўтамабіля "Фольксваген”, які стаяў каля дома №14 па вул. Савецкай у Смаргоні, нехта ўкраў два наборы ключоў, два наборы адвёртак, магнітолу і скураныя пальчаткі.
    Міліцыя шукае злодзея.
    *       *       *
    Дзве жыхаркі Валэйкавіч укралі з дома, які гаспадары часова здавалі ў наём, пасцельныя прыналежнасці, посуд, дзіцячыя хадункі, абутак, дзіцячае адзенне, а з гаспадарчай пабудовы - пластыкавую бочку, ёмістасць з нержавеючай сталі і два пластыкавыя тазы.
    *       *       *
    Раней судзімы за крадзеж і рабаўніцтва жыхар Смаргоні вынес з гандлёвага павільёна па вуліцы Леніна жаночую куртку.
    Аматара чужога дабра чакае лава падсудных.
    Інфармацыю РАУС
    падрыхтаваў да друку
    Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
    Категория: Аператыўны канал | Добавил: shliah (27.01.2012)
    Просмотров: 88 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz