Гэта здарылася ў адной з вёсак
нашага раёна. Муж і жонка вярнуліся з гасцей дадому. Вядома ж,
нападпітку. Рашылі паглядзець тэлевізар. На экране з’явіліся памехі, і
мужчына пачаў настройваць антэну. Але ў яго нічога не атрымлівалася.
Тады гаспадар накінуўся на жонку. Пачалася слоўная перапалка. Жанчына ў
рэшце рэшт не вытрымала і пырнула нажом мужа ў жывот. Потым спахапілася,
пачала аказваць яму дапамогу, паклікала нават суседку, якая працуе
медсястрой.
Праз некалькі хвілін прыехаў сын і павёз параненага бацьку ў бальніцу. Але ўрачам не ўдалося выратаваць гэтага чалавека.
* * *
Жыхар Смаргоні 1993 года нараджэння каля 4 гадзін
раніцы выкарыстаў банкаўскую пластыкавую картку, якую згубіла мясцовая
жанчына. З чужога карт-рахунку было знята 400 тысяч рублёў.
Хлопца чакае лава падсудных.
* * *
Жыхар нашага горада ехаў на аўтамабілі "Таёта” праз
вёску Мароські Маладзечанскага раёна і нечакана збіў мясцовага
беспрацоўнага мужчыну. Ад атрыманых траўм ён памёр.
Вадзіцеля чакаюць непрыемнасці.
* * *
У Смаргоні ў бары па вуліцы Я. Коласа нехта з
наведвальнікаў гэтай піцейнай установы ўкраў з крэсла куртку, пальчаткі,
шалік і ключы ад кватэры.
Гаспадар гэтых рэчаў, напэўна, не ведаў, што нельга пакідаць іх без нагляду.
* * *
Аддзяленне дазнання папярэдняга расследавання РАУС
узбудзіла крымінальную справу па факце крадзяжу каля магазіна па вуліцы
Леніна веласіпеда, на якім ляжаў мяшок шпатлёўкі.
Вядуцца пошукі злодзея.
Інфармацыю РАУС
падрыхтаваў да друку
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
|