Аператыўны канал 13.01.12 - Аператыўны канал - Крымінал - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:04
    Главная » Статьи » Крымінал » Аператыўны канал

    Аператыўны канал 13.01.12
    З нежылога дома ў вёсцы Медрыкі нехта ўкраў электрапілу, электракультыватар замежнай вытворчасці, электрычную лябёдку да плуга, электрычную цыркулярную пілу, электрадрыль, балгарку, дзве тэлескапічныя вуды, посуд і харчовыя прадукты.
    *       *       *
    Пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў жыхар нашага горада выкарыстаў пакінутыя без нагляду чужыя ключы і ўгнаў ад дома па вул. Чапаева аўтамабіль "Жыгулі”.
    У раёне быў уведзены план "Перахват”. Угоншчыка затрымалі дзяржаўтаінспектары сумесна з супрацоўнікамі гарадскога аддзела "Ахова”.
    *       *       *
    Злодзей залез у вагончык, які знаходзіцца каля будуемага дома па вул. Праезд Друкаваны ў Смаргоні, і ўкраў адтуль шрубавёрт, электрычную цыркулярную пілу, электрычную дрыль, пласкагубцы і два кругі для рэзкі металу.
    *       *       *
    У Маладзечне супрацоўнікі мясцовай ДАІ спынілі аўтамабіль "Мерседэс”, за рулём якога знаходзіўся беспрацоўны смаргонец. Пасля агляду іншамаркі дзяржаўтаінспектары знайшлі ў ёй 1 тону 500 кілаграмаў лому чорных металаў. Адпаведных дакументаў на груз у вадзіцеля не было.
    *       *       *
    Каля прыватнага дома па вул. Кірава ў нашым горадзе стаяла аўтамашына "Аўдзі”. Але аднойчы гаспадары не ўбачылі на іншамарцы двух задніх колаў. Пацярпелым нічога больш не заставалася, як звярнуцца па дапамогу ў міліцыю.
    *       *       *
    З аўтамабіля "Фольксваген”, які стаяў каля дома №85 па вул. Я. Коласа, нехта ўкраў імпартную бензапілу.
    Узбуджана крымінальная справа. Супрацоўнікі міліцыі шукаюць злодзея.
    Інфармацыю РАУС
    падрыхтаваў да друку
    Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
    Категория: Аператыўны канал | Добавил: shliah (13.01.2012)
    Просмотров: 93 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Конструктор сайтов - uCoz