Аператыўны канал - Крымінал - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 16.05.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 406


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 21.05.2012, 11:02
    Главная » Статьи » Крымінал » Аператыўны канал

    В категории материалов: 68
    Показано материалов: 1-10
    Страницы: 1 2 3 ... 6 7 »

    Сортировать по: Дате
    У нашым раёне каля вёскі Светач адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух легкавых аўтамабіляў, у салонах якіх знаходзіліся толькі вадзіцелі. Па папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі "Аўдзі” выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з БМВ. Вадзіцель "бумера” загінуў, другі аўтааматар шпіталізаваны. Тэрмін пазбаўлення права кіравання за паўторнае на працягу года перавышэнне скорасці больш чым на 20 кіламетраў у выжыўшага заканчваўся праз тыдзень.

    Аператыўны канал | Просмотров: 19 | Добавил: shliah | Дата: 18.05.2012 | Комментарии (0)

    52-гадовы жыхар Смаргоні пасля скандалу з сужыцелькай у кватэры дома №59 па вуліцы Я. Коласа ўключыў дзве канфоркі на газавай пліце. Адну з іх падпаліў і пагражаў узарваць кватэру.
    Узбуджана крымінальная справа.
    *       *       *
    Раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу па факту крадзяжу з тэрыторыі будаўнічага ўчастка 68 сілікатных блокаў. Злачынства было ўчынена па Брацкаму праезду ў Смаргоні. Будаўнічы ўчастак належыць прыватнай асобе.

    Аператыўны канал | Просмотров: 30 | Добавил: shliah | Дата: 11.05.2012 | Комментарии (0)

    Службовая асоба з дома адпачынку "Алеся”, які належыць "Мінскаўтагазу”, на дарозе непадалёку ад Смаргоні за станоўчае вырашэнне пытання па заключэнні дагавора падраду на выкананне работ атрымала ад жыхара нашага горада хабар у памеры 6 мільёнаў рублёў.
    Узбуджана крымінальная справа.
    *       *       *
    Супрацоўнікі ДАІ і АБЭЗ райаддзела міліцыі спынілі каля вёскі Хадакі аўтамашыну "Фольксваген”, за рулём якой знаходзіўся жыхар Заслаўя. Ён перавозіў без адпаведных дакументаў 1 тону лому алюмінія на агульную суму 3 мільёны 200 тысяч рублёў.
    Аператыўны канал | Просмотров: 30 | Добавил: shliah | Дата: 04.05.2012 | Комментарии (0)

    Падчас правядзення аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні выпадкаў незаконнага абароту лому чорных і каляровых металаў супрацоўнікі міліцыі спынілі ў нашым горадзе аўтамабіль "Аўдзі” з прычэпам. У ім знаходзілася 712 кілаграмаў металалому на агульную суму 1 мільён 231 тысячу рублёў.
    У вадзіцеля ўзніклі непрыемнасці.
    *       *       *
    З аўтамабіля "Форд”, які знаходзіўся на неахоўваемай стаянцы па вуліцы Юбілейнай у Смаргоні, злодзей украў набор гаечных ключоў і прайгравальнік. Яны належалі індывідуальнаму прадпрымальніку.
    Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі аматара пажывіцца чужым дабром.

    Аператыўны канал | Просмотров: 58 | Добавил: shliah | Дата: 27.04.2012 | Комментарии (0)

    У мінулую нядзелю ноччу загарэлася хата ў Ракаўцах. Пазней супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях знайшлі на падлозе каля ложка мёртвую 30-гадовую жанчыну. Яна была сужыцелькай гаспадара хаты, які ў гэты час знаходзіўся на заробках у Расіі.
    *       *       *
    Мужчына знаходзіўся ў гасцях у аднавяскоўца і не ведаў, што загарэлася яго хата. Здарылася гэта ў Мілэйкаве. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены, столь і маёмасць.
    Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі.

    Аператыўны канал | Просмотров: 47 | Добавил: shliah | Дата: 20.04.2012 | Комментарии (0)

    Пабіўшы шыбу ў кухонным акне, раней судзімая жыхарка Смаргоні залезла ў хату ў вёсцы Рыбакі і ўкрала з халадзільніка 3 кілаграмы 500 грамаў свінога мяса.
    Неўзабаве жанчыне прыйшлося "пазнаёміцца” з супрацоўнікамі міліцыі.
    *       *       *
    Падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі знайшлі 10 літраў самагону ў хаце жыхаркі вёскі Суцькава.
    На правапарушальніцу быў складзены адміністрацыйны пратакол.

    Аператыўны канал | Просмотров: 44 | Добавил: shliah | Дата: 13.04.2012 | Комментарии (0)

    Беспрацоўная жыхарка Сыраватак наведалася ў хату аднавяскоўкі. Пасля сумеснага ўжывання з гаспадыняй спіртных напіткаў жанчына ўкрала 2 мільёны 310 тысяч беларускіх рублёў і 720 літаў.
    Аматарку чужых грошай чакае лава падсудных.
    *       *       *
    Работнік ААТ "Смаргоньаграсэрвіс” з пачатку студзеня па 21 лютага гэтага года ўкраў з паліўнага бака замацаванай за ім аўтамашыны "Урал” 155 літраў саляркі.
    Арганізацыі быў прычынены матэрыяльны ўрон на 850 тысяч 950 рублёў.
    Узбуджана крымінальная справа.

    Аператыўны канал | Просмотров: 43 | Добавил: shliah | Дата: 06.04.2012 | Комментарии (0)

    Двое хлопцаў без пэўных заняткаў зайшлі ў памяшканне гандлёвага павільёна "Рух”, што па вул. Ціхай у Смаргоні, і ўкралі адтуль акумулятарную батарэю.
    Аматараў чужога дабра чакае лава падсудных.
    *       *       *
    Раней судзімы жыхар вёскі Папелевічы ўкраў з незамкнёнага хлява аднавяскоўца саломарэзку. Напэўна, не для ўласных гаспадарчых патрэб. Але гэта ўжо будзе высветлена падчас следства, бо ўзбуджана крымінальная справа.

    Аператыўны канал | Просмотров: 54 | Добавил: shliah | Дата: 30.03.2012 | Комментарии (0)

    Зламаўшы замок у пасажырскай дзверцы аўтамабіля "Пежо”, неўстаноўлены злачынца ўкраў з салона газазварачны разак, 30 метраў газазварачнага шланга, два рэдуктары і газавы балон ёмістасцю 50 літраў. Іншамарка знаходзілася на неахоўваемай стаянцы.
    Уладальніку аўтамабіля быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 1 мільён 400 тысяч рублёў.

    Аператыўны канал | Просмотров: 82 | Добавил: shliah | Дата: 23.03.2012 | Комментарии (0)

    Работнік СВК "Сінькі” сабраў дзікарослую каноплю, высушыў і здрабніў яе, а потым захоўваў у гаспадарчай пабудове, якая знаходзіцца на прысядзібным участку. Затым мужчына вырашыў прадаць наркатычнае зелле жыхару Смаргоні. Дамовіліся сустрэцца ў вёсцы Наваспаск. Але здзелка так і не адбылася: прадаўца затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
    Узбуджана крымінальная справа.

    Аператыўны канал | Просмотров: 84 | Добавил: shliah | Дата: 16.03.2012 | Комментарии (0)

    Конструктор сайтов - uCoz