Аператыўны канал - Крымінал - Навіны Смаргоншчыны - Газета Светлы шлях - Беларусь

Навіны Смаргоншчыны
Навігацыя

Программа от 21.02.12
Погода в Сморгони
Информация сайта pogoda.by
гороскоп
Поиск


Наш опрос
Оцените дороги в районе
Всего ответов: 322


Форма входа
E-mail:
Пароль:


Статистика


Ссылкі
  • Краязнаўчая гасцёўня
  • Все для веб-мастера
  • Программы для всех
  • Расписание поездов по станции Сморгонь
  • raiispolkom

    www.belta.by


    Приветствую Вас, Гость · RSS 23.02.2012, 00:40
    Главная » Статьи » Крымінал » Аператыўны канал

    В категории материалов: 85
    Показано материалов: 1-10
    Страницы: 1 2 3 ... 8 9 »

    Сортировать по: Дате
    Нядаўна супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Смаргоні 19-гадовага юнака. Ён падазраецца ва ўчыненні крадзяжоў дарагіх рэчаў з аўтамабіляў. Уладальнікі пакідалі свае аўто на неахоўваемых стаянках. Каб залезці ў салон, злодзею не прыйшлося прыкладваць вялікія намаганні. У гэтай справе чалавек ён спрактыкаваны. Хоць малады па гадах, але ўжо тройчы судзімы.

    Аператыўны канал | Просмотров: 27 | Добавил: shliah | Дата: 17.02.2012 | Комментарии (0)

    19-гадовы хлопец украў з аўтамашыны "Вольва”, якая стаяла каля дома па вуліцы Трактарнай, партатыўны DVD-прайгравальнік, зараднае прыстасаванне, пульт дыстанцыйнага кіравання і DVD-дыск.
    *       *       *
    З падвала дома №14 па вуліцы Маладзёжнай зніклі 10 слоікаў з кансерваванымі харчовымі прадуктамі і будаўнічы шпатэль.
    Узбуджана крымінальная справа.

    Аператыўны канал | Просмотров: 33 | Добавил: shliah | Дата: 10.02.2012 | Комментарии (0)

    19-гадовы жыхар Смаргоні па начах учыняў крадзяжы з аўтамабіляў, якія стаялі каля шматпавярховых дамоў. Хлопца цікавілі дарагія рэчы. Іх ён прадаваў на рынку ў Ждановічах.
    Аматар чужога дабра быў судзімы і ўзяўся за старое напрыканцы мінулага года. Неўзабаве правапарушальніку зноў прыйдзецца сесці на лаву падсудных.
    *       *       *
    З нежылой хаты ў вёсцы Алянец нехта ўкраў мікрахвалевую печ, электрычны чайнік, набор адвёртак з пласкагубцамі, 2 пластмасавыя вядры, свяцільню, 3 падушкі, савок, венік, шчыпцы, газонакасілку, трымер, шрубавёрт, электралобзік, 2 вуглашліфавальныя машынкі, 2 электрычныя дрылі, электрапомпу і камізэльку з аўчыны.

    Аператыўны канал | Просмотров: 55 | Добавил: shliah | Дата: 03.02.2012 | Комментарии (0)

    Жыхар вёскі Стымоні ў хаце сваёй маці падчас сваркі разліў па драўлянай падлозе бензін, дэманстраваў пачак запалак, пагражаў падпаліць будынак.
    Пасля гэтага мужчыну прыйшлося "пазнаёміцца” з супрацоўнікамі міліцыі.
    *       *       *
    Паблізу ад вёскі Навасёлкі Ашмянскага раёна дзяржаўтаінспектары спынілі аўтамашыну "ГАЗ-52”, за рулём якой знаходзіўся жыхар вёскі Крэва. У кузаве грузавіка супрацоўнікі міліцыі знайшлі 1 тону 660 кілаграмаў лому чорнага металу на суму 2 мільёны 954 тысячы рублёў.


    Аператыўны канал | Просмотров: 50 | Добавил: shliah | Дата: 27.01.2012 | Комментарии (0)

    30-гадовы жыхар Смаргоні ўкраў з нежылога дома ў в. Вётхава ікону і пасцельныя прыналежнасці.
    Аматара чужых рэчаў чакае лава падсудных.
    *       *       *
    З незамкнёнай аўтамашыны "Сканія”, якая знаходзілася на аўтастаянцы па вуліцы Чыгуначнай, былі ўкрадзены харчовыя прадукты, DVD-плэер, антэна, вентылятар, медыцынская аптэчка, станок для галення, касметычка, аўтамабільны паліравальны сродак і сонцаахоўныя акуляры.

    Аператыўны канал | Просмотров: 61 | Добавил: shliah | Дата: 20.01.2012 | Комментарии (0)

    З нежылога дома ў вёсцы Медрыкі нехта ўкраў электрапілу, электракультыватар замежнай вытворчасці, электрычную лябёдку да плуга, электрычную цыркулярную пілу, электрадрыль, балгарку, дзве тэлескапічныя вуды, посуд і харчовыя прадукты.
    *       *       *
    Пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў жыхар нашага горада выкарыстаў пакінутыя без нагляду чужыя ключы і ўгнаў ад дома па вул. Чапаева аўтамабіль "Жыгулі”.
    У раёне быў уведзены план "Перахват”. Угоншчыка затрымалі дзяржаўтаінспектары сумесна з супрацоўнікамі гарадскога аддзела "Ахова”.

    Аператыўны канал | Просмотров: 57 | Добавил: shliah | Дата: 13.01.2012 | Комментарии (0)

    На каталіцкія Каляды ў адной з вёсак раёна за сталом сабраліся гаспадар хаты, яго сужыцелька і яе сын. Пасля некалькіх чарак паміж прадстаўнікамі моцнага полу  ўспыхнула сварка, падчас якой хлопец пабіў паленам мужчыну. Пад гарачую руку трапіла і жанчына. Ёй нават прыйшлося на наступны дзень звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
    Збітага мужчыну маці з сынам накрылі коўдрай і заспяшаліся да сваёй хаты. Калі праз нейкі час на месца разборкі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, то мужчына быў ужо мёртвы.

    Аператыўны канал | Просмотров: 46 | Добавил: shliah | Дата: 06.01.2012 | Комментарии (0)

    У Смаргоні з аўтамабіля "Форд”, які стаяў у Абразцовым завулку каля будуемага катэджа і быў незамкнёны, нехта ўкраў перфаратар, электра- і бензапілы. Пры дапамозе гэтых інструментаў уладальнік іншамаркі аказваў паслугі па розных відах работ.
    *       *       *
    Мясцовы жыхар вярнуўся дамоў з рэстарана. Паміж ім і жонкаю адбылася сварка, падчас якой жанчыне былі нанесены два нажавыя ўдары ў грудзі.
    Пазней высветлілася, што не толькі муж, але і жонка была нападпітку. Таму гэтыя людзі не змаглі патлумачыць супрацоўнікам міліцыі з-за чаго адбыўся канфлікт.


    Аператыўны канал | Просмотров: 70 | Добавил: shliah | Дата: 30.12.2011 | Комментарии (0)

    Беспрацоўны і пад "градусам” жыхар вёскі Вайнідзеняты ўгнаў у пасёлку Свір аўтамабіль "Сітраэн”. Гаспадар іншамаркі звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Быў уведзены план "Перахват”. Супрацоўнікі смаргонскай ДАІ затрымалі аўтамабіль непадалёку ад вёскі Завелле.
    Узбуджана крымінальная справа.
    *       *       *
    Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара Маладзечна, які ехаў на мапедзе па Крэве і наскочыў на бардзюрны камень. Пасажыр упаў і атрымаў цяжкія цялесныя траўмы. Вадзіцель мапеда з месца ДТЗ знік, пакінуўшы пацярпелага ў небяспечным стане.

    Аператыўны канал | Просмотров: 65 | Добавил: shliah | Дата: 23.12.2011 | Комментарии (0)

    Гэта здарылася ў адной з вёсак нашага раёна. Муж і жонка вярнуліся з гасцей дадому. Вядома ж, нападпітку. Рашылі паглядзець тэлевізар. На экране з’явіліся памехі, і мужчына пачаў настройваць антэну. Але ў яго нічога не атрымлівалася. Тады гаспадар накінуўся на жонку. Пачалася слоўная перапалка. Жанчына ў рэшце рэшт не вытрымала і пырнула нажом мужа ў жывот. Потым спахапілася, пачала аказваць яму дапамогу, паклікала нават суседку, якая працуе медсястрой.
    Праз некалькі хвілін прыехаў сын і павёз параненага бацьку ў бальніцу. Але ўрачам не ўдалося выратаваць гэтага чалавека.

    Аператыўны канал | Просмотров: 111 | Добавил: shliah | Дата: 16.12.2011 | Комментарии (0)

    Конструктор сайтов - uCoz