Навігацыя |
|
Поиск |
|
|
Наш опрос |
|
Форма входа |
|
|
Статистика |
|
|
|
| Приветствую Вас, Гость · RSS |
21.05.2012, 12:37 |
|
В разделе материалов: 164 Показано материалов: 1-10 |
Страницы: 1 2 3 ... 16 17 » |
Міліцыянер-вадзіцель аператыўнай дзяжурнай службы Вадзім Бартош вяртаўся ў райаддзел міліцыі з аўтазаправачнай станцыі. Неўзабаве пачуў па радыёстанцыі, што нарад аховы выклікаюць да царквы. Павярнуў туды сам, паколькі праязджаў непадалёку. Айцец Анатоль паказаў на мужчыну ў светлай безрукаўцы, які ішоў па парку. Некалькі мінут таму гэты чалавек быў у храме. Ішла служба. Бацюшка заўважыў, што ён часта перасаджваўся з лаўкі на лаўку, а потым непрыкметна паклаў у кішэню крыж і накіраваўся да выхаду. Айцец Анатоль спыніў злодзея каля дзвярэй і забраў у яго царкоўную маёмасць. Пасля гэтага мужчына пусціўся наўцёкі. |
На мінулым тыдні ваеннаслужачымі Смаргонскай пагранічнай групы былі затрыманы 4 парушальнікі пагранічнага рэжыму (1 беларус і 3 грузіны) і 1 парушальнік дзяржаўнай мяжы (грамадзянін Літвы).
|
У нашым раёне каля вёскі Светач адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам двух легкавых аўтамабіляў, у салонах якіх знаходзіліся толькі вадзіцелі. Па папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі "Аўдзі” выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з БМВ. Вадзіцель "бумера” загінуў, другі аўтааматар шпіталізаваны. Тэрмін пазбаўлення права кіравання за паўторнае на працягу года перавышэнне скорасці больш чым на 20 кіламетраў у выжыўшага заканчваўся праз тыдзень.
|
На мінулым тыдні ваеннаслужачымі Смаргонскай пагранічнай групы было затрымана 8 парушальнікаў пагранічнага рэжыму (4 беларусы і 4 грузіны).
|
52-гадовы жыхар Смаргоні пасля скандалу з сужыцелькай у кватэры дома №59 па вуліцы Я. Коласа ўключыў дзве канфоркі на газавай пліце. Адну з іх падпаліў і пагражаў узарваць кватэру. Узбуджана крымінальная справа. * * * Раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу па факту крадзяжу з тэрыторыі будаўнічага ўчастка 68 сілікатных блокаў. Злачынства было ўчынена па Брацкаму праезду ў Смаргоні. Будаўнічы ўчастак належыць прыватнай асобе.
|
На мінулым тыдні ваеннаслужачымі Смаргонскай пагранічнай групы было затрымана 7 парушальнікаў пагранічнага рэжыму (усе беларусы).
|
У адной з хат Буянцоў пасля святкавання дня нараджэння начавалі 6 чалавек.
|
Службовая асоба з дома адпачынку "Алеся”, які належыць "Мінскаўтагазу”, на дарозе непадалёку ад Смаргоні за станоўчае вырашэнне пытання па заключэнні дагавора падраду на выкананне работ атрымала ад жыхара нашага горада хабар у памеры 6 мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа. * * * Супрацоўнікі ДАІ і АБЭЗ райаддзела міліцыі спынілі каля вёскі Хадакі аўтамашыну "Фольксваген”, за рулём якой знаходзіўся жыхар Заслаўя. Ён перавозіў без адпаведных дакументаў 1 тону лому алюмінія на агульную суму 3 мільёны 200 тысяч рублёў.
|
На мінулым тыдні ваеннаслужачымі Смаргонскай пагранічнай групы было затрымана 8 парушальнікаў пагранічнага рэжыму (3 беларусы, 4 грузіны і 1 літовец) і 1 парушальнік дзяржаўнай мяжы (грамадзянін Бельгіі).
|
Падчас правядзення аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па выяўленні і спыненні выпадкаў незаконнага абароту лому чорных і каляровых металаў супрацоўнікі міліцыі спынілі ў нашым горадзе аўтамабіль "Аўдзі” з прычэпам. У ім знаходзілася 712 кілаграмаў металалому на агульную суму 1 мільён 231 тысячу рублёў. У вадзіцеля ўзніклі непрыемнасці. * * * З аўтамабіля "Форд”, які знаходзіўся на неахоўваемай стаянцы па вуліцы Юбілейнай у Смаргоні, злодзей украў набор гаечных ключоў і прайгравальнік. Яны належалі індывідуальнаму прадпрымальніку. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі аматара пажывіцца чужым дабром.
|
|
|