Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

 

Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

РАЙИСПОЛКОМ
22.12.2023
506
Паважаныя прадстаўнікі энергетычных службаў раёна! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!


Снимок5.JPG


Энергетычная галіна сёння – гэта сучасны сектар айчыннай эканомікі, які стабільна і ўстойліва развіваецца, сістэма, якая пастаянна абнаўляе свой тэхнічны патэнцыял, карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у партнёраў як на тэрыторыі нашага рэгіёна, так і за яго межамі.

Значэнне працы энергетыкаў немагчыма пераацаніць, бо менавіта ваша праца заслугоўвае асаблівай павагі, яна нясе святло і цяпло ў дамы, бальніцы, школы, дзіцячыя садкі і офісы, садзейнічае стабільнаму развіццю ўсіх галін эканомікі як нашага рэгіёна гэтак і рэспублікі ў цэлым. 

Без надзейнай энергасістэмы не можа функцыянаваць ні адно прадпрыемства, ні адна ўстанова сацыяльнай сферы, не можа быць наладжана нармальнае жыццё чалавека ў быце.

Дзякуй вам, паважаныя энергетыкі, за высокую свядомасць і добрасумленнае стаўленне да справы. Жадаем, каб ў вашых сем’ях панавалі мір, спакой і дабрабыт, новых дасягненняў, пазітыўнай і станоўчай энергетыкі, працоўных перамог на карысць нашага рэгіёна і Рэспублікі Беларусь.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях