Віншаванне з Днём маці

 

Віншаванне з Днём маці

РАЙИСПОЛКОМ
14.10.2023
1530

14 кастрычніка – Дзень маці

Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём маці!

2Z3A9974.JPG

У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым сям’я, бацькоўскі дом і святая матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’е чыстая крыніца пяшчоты і гатоўнасці ахвяраваць усім дзеля сваіх дзяцей.

Гэта цудоўнае свята прасякнута асаблівым святлом і цяплом. Быць маці – не толькі шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць.

Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці.

Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.

Жадаем усім маці міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын.

Здароўя вам, кахання, разумення, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: