Вопытны кіроўца

 

Вопытны кіроўца

Новости сельсоветов
01.04.2024
445
У гэтым годзе кіроўца МАЗа Уладзімір АРЦЮКЕВІЧ адзначыць 30-годдзе вадзіцельскага стажу.

1.JPG

Фото для иллюстрации

Нарадзіўся Уладзімір Іосіфавіч ў вёсцы Баярск у 1973 годзе. Цягу да прафесіі юнак адчуў, калі ў 15-гадовым узросце упершыню сеў за руль бацькавых «Жыгулёў». Затым былі яшчэ і матацыкл, і трактар. Яго бацька – вопытны вадзіцель, за плячыма якога больш за 50 гадоў стажу. Бачачы цягу сына да тэхнікі, ва ўсім дапамагаў хлопцу: практыкай, ведамі, парадай.

Уладзімір Іосіфавіч з малых гадоў прывык да працы. Таму такая дзіцячая загартоўка выхавала ў ім сапраўднага мужчыну, які не цураецца ніякай работы і з павагай адносіцца да яе. Аб гэтым сведчаць і водгукі калектыву прадпрыемства «Дэйрыфарм», дзе працуе Уладзімір. Калегі характарызуюць Уладзіміра Іосіфавіча, як чалавека пазітыўнага, вялікадушнага. Ён камунікабельны і інтэлігентны. Сярод маладзейшых калег ­Уладзімір Арцюкевіч таксама карыстаецца павагай. Калі да яго звяртаюцца па дапамогу маладыя кіроўцы, нікому не адмаўляе.

Паважае Уладзіміра Іосіфавіча і кіраўніцтва «Дэйрыфарма». На яго можна спадзявацца нават у самых складаных сітуацыях. Сёння ў гаспадарцы пачынаецца «гарачая» пара. Трэба свое­часова пасеяць зерне, падвезці ўгнаенні, сенаж, сена, хімпрэпараты… Усё, што б не даручылі вопытнаму кіроўцу, будзе зроблена.

За высокі прафесіяналізм у працы Уладзімір Арцюкевіч не раз быў аддзначаны падарункамі, ганаровымі граматамі і падзякамі, а таксама павагай аднавяскоўцаў і калег.

Уладзімір Арцюкевіч – шчаслівы муж і бацька. Разам з жонкай Людмілай ­Міхайлаўнай яны выгадавалі дзвюх дачок-прыгажунь – Ксенію і Паліну. Аднавяскоўцы ведаюць Уладзіміра Іосіфавіча і як дбайнага гаспадара, добрага дарадцу, і проста ўлюблёнага ў сваю сям’ю і працу чалавека.

Алена СТРАХ.

 


Статьи по теме: