“Да вытокаў старадаўняга рамяства”. У раённым Доме рамёстваў працуе выстава

 

“Да вытокаў старадаўняга рамяства”. У раённым Доме рамёстваў працуе выстава

Культура
24.04.2024
631

Выстава народных майстроў Беларусі па лозапляценні Аляксандра і Людмілы  Мускіх “Да вытокаў старадаўняга рамяства” працуе ў раённым Доме рамёстваў.

Гэтыя людзі – гонар Смаргоншчыны. Пастаянна ўдзельнічаюць у гарадскіх і абласных мерапрыемствах, кірмашах, фестывалях, выставах, дзе прадстаўляюць публіцы свае вырабы. З’яўляюцца дыпламатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Адметнай рысай работ смаргонскіх майстроў з’яўляецца элемент – акаймоўка касічкай. Такія шэдэўры з лазы карыстаюцца попытам, бо ўсе яны натуральныя.

На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы Залескай школы, якія сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па пляценні кошыкаў. Хлопчыкі і дзяўчаты з асаблівай цікавасцю ўзяліся за справу. Таксама на адкрыцці выставы прысутнічала госця з Расіі, якая таксама з энтузіязмам далучылася да майстар-класа.

Усіх жадаючых, хто цікавіцца народнымі традыцыямі, запрашаем наведаць выставу “Да вытокаў старадаўняга рамяства”, якая будзе працаваць да  3 мая. Уваход вольны.

ФОТА 1.jpg

ФОТА 3.jpg

ФОТА 8.jpg

Ілона Смагур,

загадчык сектара рэкламы і менеджменту раённага цэнтра культуры

Статьи по теме: