У “Карагодзе” добрых спраў

 

У “Карагодзе” добрых спраў

Культура
25.02.2024
962
Па выніках абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” Дыпломам II ступені ў намінацыі “Клуб традыцыйнай народнай культуры” ўзнагароджана аматарскае аб’яднанне “Карагод” Сінькоўскага Дома культуры. Заснавальнікам і кіраўніком гэтага аб’яднання з’яўляецца дырэктар ДК Зоя Варпаховіч.

У аматарскім аб’яднанні “Карагод”, якое працуе з 2009 года 10 удзельнікаў пенсійнага ўзросту, у асноўным з аграгарадка Сінькі.

У рамках раённага агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” была праведзена адкрытая сустрэча-успамін “Такое далёкае, але такое блізкае”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Карагод” распавядалі пра рэчы сем’яў і прадметы побыту, якія засталіся ў спадчыну ад дзядоў і бацькоў і вельмі дарагія нашчадкам як памяць.

Жанчыны ўсхвалявана дзяліліся сваімі пачуццямі і ўспамінамі. Жыхарка в. Сівіцы Таіса Жукоўская распавяла пра  мясцовую страву “Груца з шальбабонамі”, а ўдзельнікі аб’яднання з аграгарадка Сінькі прыгадалі старэйшых людзей-аднавяскоўцаў, паглядзелі даўнейшыя фотаздымкі, нагадалі мясцовыя мянушкі, праспявалі песні сваіх бабуль.

Па словах Зоі Варпаховіч, праводзяцца і пашыраныя пасяджэнні “Карагода”. На іх запрашаюць удзельнікаў дзіцячага фальклорнага гурта “Буслянка”, які працуе пры Доме культуры. Дзеці пераймаюць у дарослых фальклорныя традыцыі. Хлопчыкам і дзяўчынкам цікава, як спявалі раней, пра што размаўлялі ў далёкім мінулым.

У пасяджэннях “Карагода” таксама ўдзельнічае народны фальклорны калектыў “Кужэліца”.

IMG_3014.JPG

Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Анастасія Пекар з кіраўніком аматарскага аб’яднання “Карагод” Зояй Варпаховіч

Юрый ЯНУШКЕВІЧ

Фота Галіны АНТОНАВАЙ

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: